Альфонс Муха: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
 
== Вяртанне на радзіму ==
Адразу ж пасля вяртання ў Чэхію ў велізарным Хрустальным зале [[Замак|замка]] Збірагі недалёка ад Прагі ён ўзяўся за працу. На працягу наступных васемнаццацi гадоў з-пад яго пэндзля выйшла дваццаць манументальных палотнаў, якія паказваюць пераломныя вехі ў гісторыі славянскіх народаў, у прыватнасці, «Славяне на гістарычнай радзіме», «Сімяон, цар Балгарыі», «Пропаведзь Яна Гуса», «Пасля [[Бітва пад Грунвальдам, 1410|Грунвальдскай бітвы]] », «Ян Каменскі пакідае радзіму» і «Адмена прыгоннага права на Русі». У гэтыя ж гады ён працуе над інтэр'ерамі самых вядомых будынкаў Прагі ў стылі мадэрн - Муніцыпальнага дома, [[Гасцініца|гатэляў]] «Еўропа» і «Імперыял», стварае эскіз галоўнага вітража[[вітраж]]а [[Сабор Святога Віта|сабора Святога Віта]] ў [[Пражскі Град|Градзе]]. Пасля ўтварэння ў [[1918]] годзе незалежнай [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] Муха захоплены стварэннем «афіцыйнага» графічнага стылю новай дзяржавы: яго таленту належаць ўзоры першых [[Банкнота|банкнот]] і [[Паштовая марка|паштовых марак]] краіны, адзін з варыянтаў дзяржаўнага герба і нават урадавыя бланкі і канверты[[канверт]]ы.
 
У [[1928]] годзе Муха заканчвае сваю «Славянскую эпапею» і дорыць гораду Прага. З прычыны таго, што ў тагачаснай Празе не знайшлося [[Галерэя|галерэі]], якая магла б размясціць яе ўсю цалкам, яна часова экспанавалася ў Палацы кірмашоў, а пасля вайны была змешчана ў замку ў мястэчку Мараўскі Крумлаў (даступная для агляду з [[1963]] года). Да канца яго жыцця цікавасць да яго была страчана: у Чэхаславаччыне 30-х гадоў яго творчасць лічылася і састарэлай (перыяд росквіту функцыяналізму), і празмерна [[Нацыяналізм|нацыяналістычнай]].
 
Патрыятызм мастака быў настолькі вядомым, што ўлады [[Нацысцкая Германія|гітлераўскай Германіі]] ўключылі яго ў спіс ворагаў рэйха[[рэйх]]а. Пасля захопу Прагі ў сакавіку [[1939]] года [[гестапа]] некалькі разоў арыштоўвае састарэлага мастака і дапытвае, у выніку чаго ён захварэў на [[Пнеўманія|пнеўманію]] і сканаў 14 ліпені 1939 года. Альфонс Муха пахаваны на [[Вышаградскія могілкі|Вышаградскіх могілках]].
 
== Спасылкі ==