Рамальдаўскі камень: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валун «Рамальдаўскі»''' — валун, помнік прыроды рэспубліканскага значэння на тэрытор...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:13, 3 мая 2013

Валун «Рамальдаўскі»валун, помнік прыроды рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Клюкаўскага сельскага Савета ва ўрочышчы “Замхаўе” ў квартале № 6 Асінторфскага лясніцтва (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Плошча помніка – 11,1 м², плошча ахоўнай зоны – 87,3 м². Даўжыня яго дасягае 3,7 м, шырыня – 3 м, вышыня – 0,6 м, акружнасць – 10,4 м, вага – 18 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 15-20 тыс. гадоў таму з заходняй Фінляндыі. На паверхні валуна растуць мхі і лішайнікі розных відаў.