Пражская аперацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
[[9 мая]] [[1945]] года 3-я і 4-я гвардзейскія танкавыя арміі 1-га Украінскага фронту ўступілі ў Прагу. Першым у горад увайшоў танк Т-34 № 24, якім кіраваў гвардыі лейтэнант Іван Ганчарэнка, які неўзабаве загінуў, яго імем была названая вуліца ў Празе і танк доўгі час знаходзіўся ў ваенна-гістарычным музеі Прагі.
 
Агульнае адступленне з Прагі частак [[Вермахт]]а і [[СС]] пачалося 9 мая і хутка перарасло ў паніку, гітлераўцы кінуліся ў бок заходняй мяжы Чэхаславакіі. Часткам Чырвонай арміі і адмысловым падраздзяленням МГБ, якое дзейнічала сумесна з чэшскімі партызанамі, была пастаўлена задача перашкодзіць выхаду з акружэння частак групы армій «Цэнтр», у прыватнасці, частак СС і фармаванняў РВА. На працягу 10-13 мая ішоў пераслед нацыстаў і планамернае знішчэнне тых, хто адмаўляўся здавацца ў палон. 12 мая савецкімі салдатамі быў арыштаваны генерал [[Андрэй Андрэевіч Уласаў|Уласаў]], 15-га - камандзір 1-й дывізіі РВА Бунячэнка і некаторыя афіцэры штаба дывізіі. Пры актыўнай падтрымцы чэшскіх партызан быў узяты ў палон начальнік штаба 1-й дывізіі РВА генерал Трухін.
 
У ноч з 11 на 12 мая паблізу дэмаркацыйнай лініі каля вёскі Слівіцэ ў ваколіцах горада Пршыбрам падчас бою (доўжыўся суткі) былі знішчаны рэшткі дывізій СС на чале з кіраўніком Упраўлення СС у Багеміі і Маравіі обергрупэнфюрэра СС графам Карлам-Фрыдрыхам фон Пюклер-Бургхаўсам. У складзе больш чым сямітысячнай групоўкі немцаў знаходзіліся рэшткі дывізій СС «Валенштайн» і «Дас Райх». Да групоўкі далучылася пэўная колькасць цывільных бежанцаў нямецкага паходжання і персаналу нацысцкіх адміністрацыйных устаноў Прагі. Дасягнуўшы дэмаркацыйнай лініі, 9 мая фон Пюклер ўступіў у перамовы з камандаваннем 3-й арміі ЗША, але атрымаў адмову ў магчымасці капітуляцыі перад амерыканцамі. Пасля гэтага на ўзгорку каля вёскі Слівіцэ эсэсаўцамі быў арганізаваны імправізаваны умацаваны лагер.