Шведы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 49 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q165192 (translate me)
палепшаны да Шведскага месячніка
Радок 31:
| паходжанне =
}}
'''Шведы''' ({{lang-sv|svenskar}}) — [[народ]], які размаўляе па-[[Шведская мова|па-шведску]], асноўнае насельніцтва [[Швецыя|Каралеўства Швецыя]]. Колькасць — 8 577 900 чалавек. У самой Швецыі жыве каля 7 975 000 чал. Значная шведская меньшасць жыве ў [[ЗША]] (56 000) і [[Канада|Канадзе]]. Паводле рэлігіі — у асноўным лютэране, ёсць каталікі, баптысты і інншыя.
 
== Мова ==
{{main|Шведская мова}}
Шведская мова адносіцца да германскай групы (скандынаўскай падгрупы) [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх моў]]. Бліжэй усяго ён да [[дацкая мова|дацкай]] і [[нарвежская мова|нарвежскай]]. Вылучаюцца групы цэнтральна-шведская, ёцкая і норланская у Швецыі, гутнійская на в. [[Востраў Готланд|Готланд]], усходне-шведская ў [[Фінляндыя|Фінляндыі]].
 
Самыя старажытныя помнікі шведскай мовы — надпісы малодшымі рунамі — адносяцца да 9 стагоддзя, эпоха фармавання мовы — 9-11 стагоддзі. Літаратурная шведская мова склалался ў 16-17 стагоддзях на аснове свейскіх (цэнтральнашведскіх) гаворак.
 
== Гісторыя ==
Продкамі шведаў былі свеі і ёты (адсюль назва гістарычнай вобласці Швецыі — Свеаланд і Гёталанд), а таксама готы і старажытныя германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі Швецыі ў 1-м тысячагоддзі н.э. Яны склалі аснову шведскай народнасці, якая кансалідавалася ў 11-12 стагоддзях. У этнагенезе шведаў удзельнічалі таксама [[фіны]] і [[саамы]]. Барацьба шведаў супраць засілля [[немцы|немцаў]] і [[датчане|датчан]] у познім Сярэднявеччы, войны за ўладарства на Балтыцы, [[Рэфармацыя]], хуткае развіццё [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], гандлю ў новы час, стварэнне нацыянальнага рынку спрыялі кансалідацыі шведаў у нацыю у 17-18 стагоддзях.
 
== Святы і традыцыі ==
Асноўнае народнае свята — Каляды (юль), падрыхтоўка пачынаецца за 2-3 тыдні: вараць піва, пякуць хлеб і печыва (у форме казла, свінні альбо зоркі). Захоўваецца павер'е пра гаючыя ўласцівасці каляндага хлеба і піва. Калядныя танцавальныя вечары суправаджаюцца пераапрананнем (пераапранаюцца ў казла). Іншыя святы — [[масленіца]], тройца, Купалле і святы, якія звязаны з уборкай ураджаю. Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў і навучэнцаў карыстаецца Дзень Люцыі ([[13 снежня]]), калі ладзіцца баль дзяўчат і самая прыгожая абіраецца "каралевай". Захаваўся фальклор: казкі, легенды, балады, песні, карагодныя танцы.
 
== Кухня ==
{{main|Шведская кухня}}
Традыцыйныя стравы гатуюць да святаў: рысавую кашу з [[разынкі|разынкамі]], смажаны гусак, яблычны торт, салодкае [[піва]], вяндліну, печыва. Сяляне пякуць па старой традыцыі вялікія караваі кісла-салодкага хлеба.
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
 
[[Катэгорыя:Германцы]]