Старажытная гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
== Старажытны каменны век ([[палеаліт]]). Перашапачатковае засяленне тэрыторыі ==
На тэрыторыю Усходняй Еўропы першыя [[гамініды]] праніклі 450—300 тыс. год назад<ref>Калечиц, Е. Г. Человек и среда обитания. Восточная Беларусь / Е. Г. Калечиц. — Мн.: Экоперспектива, 2003. — 223 с. — С. 20. — ISBN 985-469-082-2.</ref>. Улічваючы, што эвалюцыя і рассяленне палеаантрапаў (неандэртальцаў і неандэрталоідных формаў) на тэрыторыі Усходняй Еўропы на поўнач ад 50-й паралелі адносіцца толькі да канца сярэдняга плейстацэну - пачатку неаплейстацэну (200-40 (30) тыс. гадоў таму), а таксама ў сувязі з вялікі глыбінёй залягання напластаванняў ніжняга плейстацэну, пошукі слядоў дамусцьерскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі практычна бесперспектыўныя<ref>Там жа. — С. 21.</ref>.
 
Па сцвярджэнні А. М. Мікляева, сляды дзейнасці раннепалеалітычных гамінід (па вызначэнні Н. К. Анісюткіна і Н. Д. Праслова) знойдзеныя ў 1986 блізу в. Ястраб, на левым беразе р. Заходняя Дзвіна (вышэй г. Вяліж, Смаленская вобласць)<ref>Микляев, А. М. Каменный-железный век в междуречье Западной Двины и Локати: Автореф. дис. ... докт. ист. наук: 07.00.06 / ИИ МК РАН. — СПб., 1992. — 69 с. — С. 13.</ref>. І калі гэты факт знойдзе пацвярджэнне, здагадка пра вельмі раннім пранікненне чалавека на тэрыторыю Усходняй Еўропы цалкам можа апраўдацца<ref>Калечиц, Е. Г. Человек и среда обитания. Восточная Беларусь / Е. Г. Калечиц. — Мн.: Экоперспектива, 2003. — 223 с. — С. 21. — ISBN 985-469-082-2.</ref>.
 
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі [[неандэртальцы]], якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага [[Рыжскае абледзяненне|Рыжскага абледзянення]], ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье, знойдзены каля вёсак [[Свяцілавічы]], [[Падлужжа]] ([[Гомельская вобласць]]), [[Абідавічы]] ([[Магілёўская вобласць]]).