Петэр Форсберг: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Петэр Маціяс Форсберг''' (шв.: Peter Mattias Forsberg; {{ДН|20|7|1973}} года, горад Эрншэльдсвік) — выбіт...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:09, 17 мая 2013

Петэр Маціяс Форсберг (шв.: Peter Mattias Forsberg; 20 ліпеня 1973 года, горад Эрншэльдсвік) — выбітны шведскі хакеіст, цэнтральны нападаючы. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету і двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Адзін з трох хакеістаў за ўсю гісторыю, хто здолеў выйграць кожны з гэтых трох турніраў не менш за 2 раз (акрамя Форсберга - Вячаслаў Фяцісаў і Ігар Ларыёнаў).

Уладальнік Арт Рос Трофі (лепшага бамбардзіру) і Харт Мемарыял Трофі (самаму каштоўнаму гульцу рэгулярнага чэмпіянату). Таксама ў 1995 годзе атрымаў Колдэр Трофі (лепшага пачаткоўцу). Пяць разоў удзельнічаў у «Матчы усіх зорак НХЛ».

6 лютага 2011 года абвясціў аб аднаўленні кар'еры і падпісанні кантракту з «Каларада Эвеланш». Аднак пасля двух праведзеных матчаў, 14 лютага 2011 г. абвясціў аб канчатковым сыходзе з хакея.