Ангел Іванавіч Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920307 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ангел Іванавіч БАГДАНОВІЧ''' ({{ДН|14|10|1860|2}}, [[Горад Гарадок|Гарадок]], Віцебскай[[Віцебская губернігуберня]] — {{ДС|6|4|1907|24|3}}, [[Санкт-Пецярбург]]), — расійскі публіцыст, крытык, рэдактар.
 
== Біяграфія ==
З [[1880]] вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ўн-це і саслалі ў [[Ніжні Ноўгарад]] ([[1883]]). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам [[У. Караленка]]м; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З [[1887]] жыў у [[Казань|Казані]], быў адным з рэдактараў газеты 'Волжский вестникъ'. У [[1893]] разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю 'Народнае права'; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры 'Надзённае пытанне' ([[1894]]). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях 'легальнага марксізму'. Выступаў супраць 'народніцкіх трафарэтаў' у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях часопіса 'Русское богатство' ([[1893]]—[[1894]]), 'Мир Божий' ([[1894]]—[[1906]]), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 час. 'Миръ божий' забаронены. У [[1906]] заснаваў час. 'Современный миръ', які рэдагаваў да канца жыцця.