Кітайцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 71 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q42740 (translate me)
Радок 12:
'''Кіта́йцы''' ([[кітайская мова|кіт.]] ''漢族'' або ''汉族'' "хань") - найбуйнейшы па колькасці народ на [[Зямля|Зямлі]] (19% агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група [[Кітай|Кітайскай Народнай Рэспублікі]] (1 229 065 тыс., 91,5% ад ўсяго насельніцтва ў [[2012]] г.)<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/ch.html#People CIA]</ref> і [[Тайвань|Кітайскай рэспублікі]] (22 652 тыс. чал., 98% ад ўсяго насельніцтва ў 2012 г.)<ref>[https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/tw.html CIA]</ref>. Буйныя групы кітайцаў таксама жывуць ў іншых краінах - [[Сінгапур]]ы, [[Малайзія|Малайзіі]], [[Таіланд]]зе, [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Інданезія|Інданезіі]], [[Філіпіны|Філіпінах]] і г. д.
 
== Этымалогія саманазвы ==
 
Слова Хань бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая змяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб'яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай часткі Кітая, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў класічнай кітайскай літаратуры, можа азначаць [[Млечны шлях]], бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.
 
У часы праўлення дынастый Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўлення дынастыі Хань лічыцца вышэйшай кропкай росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яго ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Усходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імперыяй.
 
Назвы Кітай і кітайцы ў [[Еўропа|Еўропе]] распаўсюдзіліся ў познім [[сярэднявечча|сярэднявеччы]], паходзілі ад наймення племені [[кідані|кіданяў]].
 
==Кітайцы на Беларусі==