Кнут I Эрыксан: Розніца паміж версіямі

кароль Швецыі (1167—1196)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кнут I Эрыксан''' (шв.: Knut Eriksson; ?-{{ДС|8|4|1196}}) — кароль Швецыі ў 1167-1196 гг. Сы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:51, 22 мая 2013

Кнут I Эрыксан (шв.: Knut Eriksson; ?-8 красавіка 1196) — кароль Швецыі ў 1167-1196 гг. Сын Эрыка Святога і Крысціны (магчыма ўнучкі Інгэ Старэйшага).

Біяграфія

Кнут Эрыксан дзесяць гадоў знаходзіўся ў выгнанні і вярнуўся ў Швецыю пасля забойства (магчыма, ім і арганізаванага) Карла Сверкерсана ў 1167 годзе. У гэтым жа годзе ён становіцца каралём Швецыі і пачынае барацьбу з сынамі Сверкера I Колем і Бурыслевам. Толькі ў 1173 годзе пасля перамогі над імі Кнут становіцца паўнапраўным каралём ўсёй Швецыі.

Падчас праўлення Кнута ў 1180 для абароны ад марскіх піратаў была пабудавана крэпасць Кальмар, а ў 1187 для абароны ад эстаў - Стакгольм.