Францішак Умястоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2615881 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
'''Францішак Умястоўскі''' ({{ДН|10|2|1882|29|1}}, [[Вільня]] — [[кастрычнік]] {{ДН|||1940}}, мясцовасць Катынь Смаленскай вобл., Расія; Псеўданімы: ''Дзядзька Пранук'') — беларускі празаік, паэт, публіцыст.
 
Паходзіў са [[шляхта|шляхецкай]] сям'і; стрыечны брат [[Ф. Аляхновіч]]а. Вучыўся ў Пецярбурскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—1904 уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры». Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903). У 1906 браў удзел у выданні газеты «[[Наша доля]]». У 1908 жыў у в. Існаўда Віцебскай губ. На працягу 1908—1914 друкаваў апавяданні ў газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «Не мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Перакладаў творы [[О. Уайльд]]а і [[Мікалай Гогаль|М. Гогаля]]. У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] мабілізаваны ў армію. Пасля жыў у Вільні. У 1919 напісаў артыкул пра гісторыю выдання газеты «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927—1928 выдаваў паланафільскую газету «[[Беларускі дзень (1927)|Беларускі дзень]]» і часопіс «[[Беларуская культура (1927)|Беларуская культура]]». У 1928 адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці. Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939. 18 верасня 1939 трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагер у [[Казельск]]у. Загінуў у [[Катынь|Катыні]].
 
== Творы ==