Агінскі канал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
'''Агінскі канал''', '''Дняпроўска–Нёманскі канал''', '''Вялікі Пінскі канал''', '''Порт Агінскага''' — частка воднага шляху з [[Дняпро|Дняпра]] ў [[Нёман]] на тэрыторыі сучасных [[Пінскі раён|Пінскага]], [[Івацэвіцкі раён|Івацэвіцкага]] і [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага]] раёнаў [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]], злучаў [[Рака Ясельда|р. Ясельду]] (басейн [[Рака Прыпяць|Прыпяці]]) з [[Рака Шчара|р. Шчарай]] (басейн [[Рака Нёман|Нёмана]]). Даўжыня (з [[Выганашчанскае возера|Выганашчанскім возерам]]) 54 км.
 
Будаўніцтва пачалося ў 1765 годзе на сродкі магната [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]], паводле ідэі выказанай пінскім негацыянтам [[М. Бутрымовіч]]ам. Канал адкрываў магчымасці для экспарту лесу і інш. тавараў да балтыйскіх портаў, яго будаўніцтва было падтрымана Варшаўскім соймам Рэчы Паспалітай (1768), які пастанавіў падараваць М. К. Агінскаму мястэчка [[Лагішын]] і в. Мышкаўцы з прылеглымі землямі і дазволіў з пачаткам сплаву спаганяць мыта «''па 8 злотых з вясла ці ад спіцы''». Канал капалі крыху больш за дзесяць гадоў выключна жыхары [[Слонімскі павет|Слонімскага павета]], наогул канал будаваўся цягам [[1765]]—[[1783]] гадоў, а будаўніцтва каштавала ~12 млн злотых, у [[1790]] брытанскі прэм'ер-міністр [[Уільям Піт (малодшы)|У. Піт]] планаваў інвестыраваць у Агінскі канал брытанскі капітал.
 
Міхал Казімір Агінскі займаў пасады віленскага ваяводы і вялікага гетмана літоўскага, быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пасля паражэння яго 3-тысячнага сканфедэравага войска ў [[Бой пры Сталовічах, 1771|баі пры Сталовічах]] (1771) быў вымушаны з'ехаць у эміграцыю. У гэты час будаўнічыя работы працягваліся (з перапынкам) за дзяржаўны кошт: прыводзіліся ў парадак прылеглыя дарогі, ачышчаліся рэкі, у т.л. Нёман. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай абвясціў пачатак сплаву, але канал яшчэ не быў поўнасцю добраўпарадкаваны. Праз пэўны час Агінскі быў памілаваны, прыехаў у Слонім, яму былі вернутыя секвестраваныя маёнткі. Ён назаўсёды адышоў ад ваенных спраў і амаль 30 гадоў кіраваў Слонімскім паветам.