Валторна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валторна''' (ад {{lang-la|Waldhorn}} — літаральна: '''Лясны рог''') — духавы мундштукавы інструмент. ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:French horn front.png|thumb|Валторна]]
'''Валторна''' (ад {{lang-lade|Waldhorn}} — літаральна: '''Лясны рог''') — духавы мундштукавы інструмент. Паходзіць ад паляўнічага рогу. Доўгі, вузкі, выгнуты ў кола цыліндрычны ствол каля раструба пераходзіць у канічны; муштук глыбокі і вузкі, лейкападобны. Старадаўнія валторны не мелі механікі і давалі магчымасць здабываць толькі тоны натуральнага гукараду; для гульні ў кожнай з танацыяў карысталіся асобным інструментам. У 2-й чвэрці 19 ст. атрымалі распаўсюджванне храматычныя валторны, забяспечаныя падаўжальнымі канал інструмента трубкамі, якія ўключаліся з дапамогай вентыляў (пістонаў). Сучасныя валторны вырабляюцца ў ладзе фа, зрэдку ў ладзе сі-бемоль. Партыя валторны запісваецца ў скрыпічны ключ на квінту вышэй рэальнага гучання. Дыяпазон валторны ладу фа - ад сі контрактавы да фа другой актавы. Тэмбр валторны мужны і паэтычны, на ёй добра гучаць як напеўныя мелодыі, так і хуткія пасажы. Валторна ўваходзіць у [[сімфанічны аркестр]] (ад 4 да 6-8 і больш інструментаў), ужываецца ў камерных ансамблях і для сольнага выканання.