Лыжнае дваябор’е: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Combined nordic.png|thumb|Лыжнае дваяборства]]
'''Лы́жнае дваяборства''' — алімпійскі від спорту, які спалучае ў сваёй праграме [[скачкі на лыжах з трамплінутрампліна]] і [[лыжныя гонкі]]. Іншая назва — '''паўночная камбінацыя'''. Першапачаткова найбольш развітым гэты від спорту быў у Нарвегіі: на першых 4 зімовых Алімпіядах (1924, 1928, 1932 і 1936) увесь подыюм займалі нарвежцы, а з 12 даваенных чэмпіянатаў свету нарвежцы выйгралі восем. Па стане на канец Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы, нарвежцы выйгралі 11 залатых алімпійскіх медалёў у лыжным дваяборстве, на другім месцы фіны з 4 залатымі медалямі.
 
У апошнія гады традыцыйная праграма лыжнага дваяборства зведала істотныя змены. На дадзены момант праводзяцца дзве індывідуальныя дысцыпліны: скачок са звычайнага ці вялікага трамплінутрампліна (адна спроба) і [[Лыжныя гонкі|лыжная гонка]] на 10 км. вольным стылем. Для кожнай з гэтых дысцыплін дзейнічаюць агульныя правілы з малаважнымі дадаткамі.
 
Стартавая пазіцыя ўдзельнікаў спаборніцтваў на лыжнай трасе вызначаецца месцам, занятым у скачках з трамплінутрампліна. Першым сыходзіць на дыстанцыю пераможца, астатнім за кожнае ачко адставання на трампліне налічаецца вызначаная колькасць секунд ([[сістэма Гундэрсена]]).
 
Камандны від — эстафета 4×5 км: кожны з 4 удзельнікаў каманды здзяйсняе па адным скачку, а затым каманды сыходзяць са старту лыжнай эстафеты з улікам агульнага выніку каманды ў скачках.
 
Раней і індывідуальныя віды, і эстафеты праводзіліся ў іншых фарматах: з трамплінутрампліна ўдзельнікі здзяйснялі па 2 скачкі, а затым беглі 15 км. (быў таксама спрынт на 7,5 км. пасля аднаго скачку). У эстафеце спартсмены таксама здзяйснялі па 2 скачкі, а яшчэ раней эстафета праводзілася ў фармаце 3×10 км.
 
== Спасылкі ==