Светлагорскае благачынне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, шаблон
ілюстрацыя
Радок 86:
 
'''Славань'''. [[1796]] г. — прыход мясцовага храма пераведзены з [[Уніяцкая царква на Беларусі|грэка-каталіцтва]] ў [[праваслаўе]], метрычныя кнігі захоўваліся з [[1795]] г. У 1838 г. (па інш. звестках у [[1853]]) пабудавана новая ''Мікалаеўская царква'', на сродкі прыхаджан. Прыход у 1879: сяло Славань, вёскі Асташкавічы, Стракавічы, Хутар, Яланы. Прыхаджан: 1864 г. — 570 мужчын і 624 жанчыны, 1879 г. — 835 і 854, 1887 г. — 985 і 972.
[[Выява:Paryčy. Парычы (XIX).jpg|thumb|Парычы, Свята-Духаў храм. <small>Малюнак [[19 стагоддзе|XІX ст.]]</small>]]
 
'''Парычы.''' [[1798]] г. — мясцовы храм пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У [[1819]] г. на сродкі вотчыннага ўладальніка І. Пушчына замест ранейшага храма пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з [[1801]] г.). Прыход у 1879 г.: мястэчка Парычы, вёскі Высокі Полк, Казлоўка, Кнышэвічы, Паганцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Ракшын, Селішча, Скалка, Судавіца, Язвін. Прыхаджан: 1864 г. — 465 мужчын і 540 жанчын, 1879 г. — 981 і 999. ''(Гл. таксама «Парычы» у раздзеле «Вядомыя з [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]]».)''
 
Радок 92:
 
=== Вядомыя з 19 стагоддзя ===
[[Выява:Paryčy, carkva. Парычы, царква (XX, I).jpg|thumb|Парычы, Свята-Марыі-Магдалінінскі храм. <small>[[Фатаграфія|Фота]] пачатку [[20 стагоддзе|XX ст.]]</small>]]
 
'''Какуевічы''' (зараз — Чкалава), ''храм у імя Раджаства Маці Божай''. Пабудаваны на сродкі князёў Сангушак (год пабудовы невядомы, метрычныя кнігі захоўваліся з [[1814]] г.). У [[1845]] зачынены з-за таго, што патрабаваў рамонту; прычт працягваў дзейнасць. Прыход у 1879 г.: сяло Какуевічы, вёскі Васількоў, Дуброва, Лукі, Шупейкі, Ялізаравічы. Новы храм пабудаваны ў [[1886]]. Прыхаджан: 1864 г. — 443 мужчыны і 484 жанчыны, 1879 г. — 663 і 658, [[1887]] г. — 627 і 623.
[[Выява:Paryckaja vučelnia. Парыцкая вучэльня (XX, I).jpg|thumb|Парычы, жаночае вучылішча духоўнага ведамства. <small>Фота пач. XX ст.</small>]]
 
'''Парычы.''' ''Храм у імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны'' пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Пабудаваны ў [[1863]] г. на сродкі вотчыннага ўладальніка М. І. Пушчына. У 1879 г. — прыпісны.