Вуліца Янкі Купалы (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 7:
== Гісторыя ==
Першыя пабудовы на тэрыторыі вуліцы паўсталі ў [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]]. У [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзі]] прыкладна па трасе цяперашняй вуліцы Янкі Купалы праходзіла паўночная мяжа (роў і сцяна) [[Узгорскі замак, Віцебск|Узгорскага замка]]. Сучасная забудова сфармавалася ў канцы [[XIX]] - пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзяў]]. У 1920-х гадах на вуліцы знаходзілася Яўрэйская бібліятэка.
 
== Архітэктура ==
Дом № 2/44. Па скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Леніна. Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, неатынкаваны. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка зрэзана і вылучана на 2-м паверсе балконам. Лучковыя аконныя праёмы 1-га і прамавугольныя 2-га паверхаў маюць перамычкі ў выглядзе клінападобных цагляных арак і простыя ліштвы. Гарызантальныя чляненні фасадаў вылучаны міжпаверхавым філёнгавым поясам і завершаны карнізам. У цэнтры фасада — 2 уваходы. Выкарыстоўваецца ўстановай бытавога абслугоўвання.
 
Дом № 4. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Далучаны да дома № 2 і аддзяляецца ад ягоарачным праездам ва ўнутраны двор. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак з паўпадвалам, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны над карнізам высокім атыкам, апрацаваным аркатурай. Прамавугольныя аконныя праёмы ў арачным абрамленні з лапаткамі па баках. Мае 2 уваходы ў кожнае з крылаў дома. Выкарыстоўваецца гандлёвай установай.
 
Дом № 5. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы ў стылі позняга класіцызму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае агульнае сіметрычнае вырашэнне з рытмам лучковых аконных праёмаў. Яго пластыку ўзбагачаюць прафіляваныя ліштвы акон 2-га паверха, вуглавыя лапаткі, міжпаверхавы філёнгавы пояс. 1-ы паверх апрацаваны расшыўкай па тынку пад руст. Будынак мае сіметрычнае планіровачнае вырашэнне, цэнтральнай лесвічнай клеткай падзелены на 4 жылыя секцыі. Уваход з двара.
 
Дом № 7. Размешчаны ў сярэдзіне шчыльнага фрагмента забудовы паміж дамамі №№ 5 і 9. Пабудаваны ў канцы19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, атынкаваны. Кампактны двухпавярховы дом накрыты двухсхільным дахам. Плоскасны сіметрычны галоўны фасад расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны на 2-м паверсеарачнымі сандрыкамі, пальметамі, прафіляванымі ліштвамі, карнізам і міжпаверхавым поясам. Уваход з лесвічнага вестыбюля дома № 9.
 
Дом № 8/7. На рагу вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы, атынкаваны. Двухпавярховы, мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка. Вуглавая частка на скрыжаванні вуліц зрэзана і вылучана балконам. Падоўжаны фасад па вул. Суворава завершаны ў цэнтры фігурным атыкам. Плоскасці фасадаў крапаваны лапаткамі, рустам, філёнгамі. Кожны паверх падзелены на 4 кватэры, аб'яднаныя вакол цэнтральнай лесвічнай клеткі, уваход з боку двара.
 
Дом № 9. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з руставаным цокалем. Галоўны фасад плоскасны, мае прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, сандрыкамі, філёнгамі, крапаваны міжпавярховым поясам, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны фактурнай тынкоўкай. Планіровачнадом падзелены на 2 жылыя секцыі, уваход з боку двара праз вуглавую лесвічную клетку.
 
Дом № 10/18. На рагу вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. У архітэктурывыкарыстаны элементы і прыёмы канструктывізму. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны 2 уваходнымі рызалітамі, завершаны прамавугольным атыкам і фланкіраваны пілястрамі. Вуглавая частка будынка закруглена, завершана атыкам і вылучана балконам. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны фактурнымі філёнгамі, рустам. Плоскасці фасадаў крапаваны пілястрамі і руставанымі лапаткамі. Планіровачна будынак падзелены на 2 жылыя секцыі.
 
Дом № 11/9. Пабудаваны ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы будынак складаецца з 2 узаемна перпендыкулярных крылаў уздоўж вуліц. Вуглавая частка на скрыжаванні вуліц зрэзана. Вулічныя фасады адрозніваюцца паміж сабой рознай апрацоўкай і формай аконных праёмаў. Фасад па вул. Суворава мае лучковыяпраёмы з простымі ліштвамі, па вул. Я. Купалы - прамавугольныя з філёнгамі. Планіровачна дом падзелены на 3 часткі з самастойнымі ўваходамі з двара і лесвіцамі на 2-і паверх.
 
Дом № 13/20. На скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Суворава. Пабудаваны ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы. Уархітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Аднапавярховы будынак мае ў плане форму няправільнага чатырохвугольніка. Асіметрычна вырашаныя вулічныя фасады маюць прамавугольныя вокны з ліштвамі. Плоскасць фасадаў завершана філёнгавым фрызам і буйным карнізам. Капітальнымі ўнутранымі сценамі дом падзелены на 3 часткі з самастойнымі ўваходамі, якія вылучаны паўкалонамі з антаблементам, вуглавы ўваход крапаваны руставанымі лапаткамі. Выкарыстоўваецца як жылы.
 
Дом № 17. Стаіць адасоблена, завяршае забудову вуліцы. Пабудаваны ў традыцыях «цаглянай» архітэктуры ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з чырвонай цэглы як жылы, неатынкаваны. Аднапавярховы квадратны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральная частка галоўнага, сіметрычнага па кампазіцыі фасада, дзе знаходзіцца ўваход, падкрэслена над карнізам фігурным шчытом з люкарнай. Вокны лучковыя. Насычаная пластыка фасада ствараецца мноствам краповак, філёнгаў, арак, русту, выкананых сродкамі цаглянай муроўкі. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
 
Забудову вуліцы Я. Купалы складаюць дамы разнастайных архітэктурных стыляў, што характэрна для горадабудаўніцтва Беларусі 2-й палавіны 19 — пачатку 20 ст.
 
== Літаратура ==
* Жылая забудова ХІХ – пачатку ХХ ст. // Якімовіч, Ю.А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ – пачатку ХХ ст. / Ю.А. Якімовіч. - Мн., 1990. - С. 31.
{{ГККРБ|213Г000041}}
* Кулагін, А.М. Забудова вуліцы Янкі Купалы / А.М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 60-62.
* Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
{{ГККРБ|213Г000041}}
 
{{Славутасці Віцебска}}
[[Катэгорыя:Вуліцы Віцебска]]