Тубуаі (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Востраў мае [[вулкан]]ічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні [[карал]]авых [[рыф]]аў. Даволі [[гара|гарысты]]. Найвышэйшы пункт — гара Таітаа (422 м). У [[лагуна|лагуне]], сфарміраванай караламі, вылучаюцца [[пясок|пясчаныя]] [[пляж]]ы. [[Клімат]] трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ў снежні +22 - 27° C, ў маі 21 - 26° C.
 
[[археалогія|Археолагі]] лічаць, што востраў быў населены прадстаўнікамі культуры [[лапіта]], продкамі сучасных [[тубуаі]] ў прамежку першых сямі - васьмі стагоддзяў ад пачатку нашай эры. У [[1777]] г. ён быў нанесены на [[карта|карту]] [[Джэймс Кук|Джэймсам Кукам]]. У [[1789]] г. яго наведалі паўстанцы з карабля "[[Астравы Піткэрн#Каланізацыя паўстанцамі з "Баўнці"|Баўнці]]", якія ратаваліся ад [[Вялікабрытанія|брытанскай]] карнай экспедыцыі. Паміж астравіцянамі і паўстанцамі ўзнік канфлікт, і праз 2 месяцы каманда "Баўнці" была вымушана пакінуць Тубуаі, каб каланізаваць далёкі бязлюдны [[востраў Піткэрн]].
 
З-за [[эпідэмія|эпідэмічных]] захворванняў, завезеных еўрапейцамі, у першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. мясцовае насельніцтва скарацілася прыкладна ў 10 разоў. У [[1824]] г. налічвалася толькі каля 300 тубыльцаў. У [[1881]] г. востраў быў далучаны да [[Французская Палінезія|Французскай Палінезіі]].
 
У наш час востраў складае адзіную камуну, якая з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам ўсіх [[Астравы Тубуаі|астравоў Тубуаі]]. Галоўныя заняткі мясцовых жыхароў — [[рыбалоўства]] і [[земляробства]] (вырошчваюць [[какосавая пальма|какосавую пальму]], [[кафейнае дрэва|каву]] і [[гародніна|гародніну]] для продажу на [[Таіці]]). На Тубуаі працуюць [[аэрапорт]] і [[Метэаралогія|метэаралагічная]] станцыя.
 
==Спасылкі==