Андрэй Рымша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:

Невядома, якую Рымша меў адукацію. У 1581 г. у астрожскай друкарні І. Фёдарава выйшаў у свет вершаваны твор Рымшы '''“Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание”''', які атрымаў назву '''“Храналогіі”''' (у самім творы такога слова няма).

Радок 20 ⟶ 19:

А. Рымша пачынае першы раздзел паэмы са сціплага “летапіснага” запісу пра смерць караля Жыгімонта Аўгуста:

Року ад нараджэння Пана, Збаўцы-Бога,
Радок 27:

На нябёсы патрапіў, цела ж тленам стала,

Каб у прышласці часу да жыцця паўстала.

Звернем увагу на характэрнае спалучэнне ў першых жа радках паэмы вобразаў грэчаскай міфалогіі і рэлігійных перкананняў аўтара: караля Аўгуста пазбавілі жыцця няўмольныя Паркі, а на неба яго ўзяў хрысціянскі Бог. Гэта тыповы вынік наследавання рэнесансавым паэтам антычных узораў.

Беларускі паэт у “Дзесяцігадовай аповесці...” істотна дапаўняе звесткі Ф. Градоўскага апісаннем падзей 1572-1581 гг. і больш падрабязней распавядае пра сам радзівілаўскі рэйд, дбаючы пра каштоўнасць свайго твора як гістарыяграфічнай крыніцы. За пачатак аповеду 1572 г. выбраны таму, што ў гэтым годзе Крыштоф Радзівіл стаў польным гетманам літоўскім, і таму, што з гэтага часу ў акружэнні князя з’яўляецца аўтар паэмы, які ў вершаванай прадмове ўрачыста абяцае чытачу:

Тут пра тое казазьму, што на ўласны вочы

Бачым, бачыць захочам, можа, не аднойчы.

Непасрэдны ўдзельнік паходу К. Радзівіла А. Рымша неаднаразова падкрэслівае сваю ролю відавочцы многіх апісаных у паэме падзей, даты якіх падаюцца ў тэксце альбо на палях. Прынцып гістарычнай дакладнасці з’яўляецца мастацкай асновай “Дзесяцігадовай аповесці...”
Радок 46 ⟶ 49:

Несумненнай творчай удачай А. Рымшы з’яўляецца вобраз Крыштофа Радзівіла, створаны не прыдворным панегірыстам, а воінам-паплечнікам, які відавочна аддаваў перавагу канкрэтным, рэалістычным штрыхам перад вонкава-прыгожымі рытарычнымі фігурамі. Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” акцэнтуе ўвагу не столькі на военачальніцкіх здольнасцях Радзівіла, колькі на праяўленых ім жаўнерскіх якасцях. Гетман церпіць голад і холад, здавальняецца толькі самым неабходным, абыходзіцца доўгі час без звыклай для прадстаўнікоў арыстакратыі раскошы. Напрыклад, А. Рымша апісвае, як пасля чарговай ваеннай прыгоды Крыштоф у суправаджэнні некалькіх слуг вяртаецца апоўначы ў лагер:

Пан прыехаў – трасецца, як пячкур у меху,
Радок 53 ⟶ 57:

І назаўтра ўжо толькі, як агонь займелі,

Накармілі Крыштофа ды цяплом сагрэлі.

Воінская мужнасць, рыцарскае ўмельства былі якраз тымі якасцямі Крыштофа, якія набліжалі яего на асноўнай масы беларуска-літоўскага воінства. Гэтыя якасці не вынікалі з радавітасці і заможнасці Радзівіла, а выхоўваліся і гартаваліся ў шматлікіх бітвах і паходах. Праз вобраз Радзівіла А. Рымша паказвае нялёгкае, суровае жыццё жаўнера ўвогуле, сцвярджае, што сапраўдны гераізм заключаецца не толькі ў незвычайных подзвігах, але і ў знешне непрыкметным штодзённым служэнні Айчыне.

У паэме А. Рымшы згадваюцца многія ўдзельнікі Лівонскай вайны, паплечнікі польнага гетмана літоўскага: Міхаіл Гарабурда, Гальяш Пельгрымоўскі, Кашпар Бекеш, Філон Кміта-Чарнабыльскі. Але іх вобразы зусім неакрэсленыя, неразвітыя ў параўнанні з вобразам Крыштофа Радзівіла. Затое побач з вобразам галоўнага героя ў “Дзесяцігадовай аповесці...” паўстае калектыўны вобраз удзельнікаў выправы Радзівіла. Батальных сцэнак у паэме няшмат, але напісаны яны маляўніча і экспрэсіўна:

Годна рыцары дзячаць пану за прамову,
Радок 66 ⟶ 72:

Валіць дым там клубамі – вока не працерці,

І агню ў задушшы ўсё далі пажэрці.

Пераход Радзівіла праз Мядзведжае балота А. Рымша, услед за Ф. Градоўскім, параўноўвае з пераходам Ганібала праз Альпы і Ксеркса праз гару Атос, і затым малюе каларытную сцэнку пераправы радзівілаўскіх жаўнераў праз небяспечнае месца:

Тут хто дрэвы рубае сажні з тры ў абхваце,
Радок 81 ⟶ 89:

Думаў, пэўне, што ўмыўся, аж глядзіць, нябога, -

Поўна гразі; смяецца ўсё адно з другога.

Дадзены фрагмент – яскравы ўзор мастацкага тэксту, створанага пры дапамозе аўтарскай фантазіі. І хаця аўтар “Дзесяцігадовай
Радок 90 ⟶ 99:

Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” быў добрым знаўцам грэчаскай і рымскай міфалогіі: лугі, палі, лясы, азёры і рэкі таямнічай Масковіі па волі паэта густа населены шматлікімі боствамі і міфалагічнымі істотамі, якія разам з мірнымі жыхарамі пакутуюць ад нягодаў вайны. У паэме шмат апісанняў прыроды, і ў большасці выпадкаў гэтыя апісанн міфалагізаваны:

Зноў прыгожае поле – ну нібыта ў раю,
Радок 99 ⟶ 109:

“Смела статкі пасіце – не кране ліхое,

Вам Вулкан тут не страшны – крэсліва сырое...”

Ёсць у “Дзесяцігадовай аповесці...” і апісанні прыроды іншага тыпу, створаныя без аглядкі на класічны эпас: іх можна назваць “замалёўкамі з натуры”. У гэтых лаканічным, але яскравых, прадметна-змястоўных замалёўках выявілася не толькі паэтычнае майстэрства А. Рымшы, але і яго назіральнасць, глыбокае веданне жаўнерскага рамяства. Напрыклад, яго апісанне халоднай восеньскай раніцы ў вайсковым лагеры:

Раніцою намёты сонца абагрэла,
Радок 106 ⟶ 118:

Зброю ў кроплях халодных ужо паабціралі,

Трубы цемру начную ў гушчары загналі.

Заканчваецца “Дзесяцігадовая аповесць...” А. Рымшы апісаннем доўгачаканага міру, які настаў у Вялікім княстве Літоўскім пасля заключэння Ям-Запольскага пагаднення з Маскоўскім княствам: жаўнеры распушчаны па дамах і не думаюць болей пра бітвы і паходы, павесялеўшыя сяляне выпускаюць на палі ацалелую скаціну, на двары ў поўнай бяспецы гуляюць дзеці. Спаўняецца запаветнае жаданне Крыштофа Радзівіла – Радзіме больш не пагражае вораг, да людзей прыходзіць трывалы мір. Жаніцьба ў фінале “Дзесяцігадовай аповесці...” (з 1579 г. К. Радзівіл быў удаўцом) – таксама харакрэрны штрых да агульнага малюнка міру пасля вайны.
Радок 111 ⟶ 124:
На мову “Дзесяцігадовай аповесці...”, відавочна, аказала ўплыў беларуская мова. Прамовы цара Івана IV і мірных рускіх жыхароў дадзены ў паэме ў “арыгінале”, а фактычна – на мешанай руска-беларускай мове.

А. Рымша зрабіў рашучы крок да беларускамоўнай творчасці, стаўшы ў гісторыі ўласнабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычный паэзіі. Пасля выхаду ў свет “Дзесяцігадовай аповесці...” паэт змясціў у віленскіх выданнях Мамонічаў тры эпіграмы на старабеларускай мове: “На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча...” (1585), “На гербы... Льва Сапегі” (1588), “На гербы яснавяльможнага пана... Тэадора Скуміна” (1591).
== Эпiграмы ==

А. Рымша зрабіў рашучы крок да беларускамоўнай творчасці, стаўшы ў гісторыі ўласнабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычный паэзіі. Пасля выхаду ў свет “Дзесяцігадовай аповесці...” паэт змясціў у віленскіх выданнях Мамонічаў тры эпіграмы на старабеларускай мове: '''“На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча...”''' (1585), '''“На гербы... Льва Сапегі”''' (1588), “На“'''На гербы яснавяльможнага пана... Тэадора Скуміна”''' (1591).

Эпіграмы на родавыя гербы магнатаў і шляхты насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычайна на адвароце тытульнага ліста кнігі, часта разам з выявай герба. Эпіграмы з’яўляліся прасцейшым гатункам героіка-эпічнай паэзіі, яе папярэднім ідэйна-мастацкім фундаментам і пазаструктурным працягам. Таксама, як і вялікія па памерах эпічныя паэмы, кароценькія эпіграмы ўслаўлялі культ рыцарства, воінскай мужнасці, былі прасякнуты патрыятычнымі настроямі і традыцыйнай павагай да патрыярхальнага жыцця продкаў.

“Подавайте ж потомком, што маете з предков!” – гэты заклік А. Рымшы з эпіграмы '''“На гербы... Льва Сапегі”''', змешчанай у першым выданні Статута 1588 г., з’яўляецца, па-сутнасці, галоўнай ідэяй усёй героіка-эпічнай паэзіі Беларусі і Літвы канца XVI ст., якая культывавала погляд на чалавека як на звяно ў ланцугу родавай славы і годнасці.

Ёсць падставы меркаваць, што ў паэта было значна больш вершаў на беларускай мове: у лістах Саламона Рысінскага захаваліся радкі пра эпіграму на “народнай мове” А. Рымшы ў гонар Радзівілаў, два варыянты перакладу гэтай эпіграмы на ліцнскую мову, а таксама згадка пра існаванне дзённіка беларускага паэта.
Апошняя вядомая літаратурная праца А. Рымшы – выдадзены Я. Карцанам пераклад на польскую мову твора Ансельма Паляка “Хараграфія, альбо тапаграфія, гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі...” (Вільня, 1595). Тытульны ліст “Хараграфіі...” ўпрыгожаны вершаваным двухрадкоўем паэта, у якім высмейваецца псеўдаадукаванасць і невуцтва выпускнікоў замежных універсітэтаў. На адвароце тытульнага ліста змешчана эпіграма на герб Астрожскіх, завяршае кнігу вершаванае чатырохрадкоўе прэфацыйнага зместу. У кнізе аўтар згадвае ў празаічнай прадмове да Альжбеты з Астрожскіх, жонкі Крыштофа Радзівіла, пра нейкую хроніку, у якой належным чынам услаўлены заслугі роду Астрожскіх.

Апошняя вядомая літаратурная праца А. Рымшы – выдадзены Я. Карцанам пераклад на польскую мову твора Ансельма Паляка '''“Хараграфія, альбо тапаграфія, гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі...”''' (Вільня, 1595). Тытульны ліст “Хараграфіі...” ўпрыгожаны вершаваным двухрадкоўем паэта, у якім высмейваецца псеўдаадукаванасць і невуцтва выпускнікоў замежных універсітэтаў. На адвароце тытульнага ліста змешчана эпіграма на герб Астрожскіх, завяршае кнігу вершаванае чатырохрадкоўе прэфацыйнага зместу. У кнізе аўтар згадвае ў празаічнай прадмове да Альжбеты з Астрожскіх, жонкі Крыштофа Радзівіла, пра нейкую хроніку, у якой належным чынам услаўлены заслугі роду Астрожскіх.
(Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI – першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск. Беларуская навука. 2006.)

(Крыніца:''' Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI – першай паловы XVIII стагоддзя. Мінск. Беларуская навука. 2006.)