Паўзуны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найбольш у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балот і вадаёмаў. Некаторыя ўпадаюць у зімовую або летнюю спячку. Каля 150 відаў і падвідаў у Чырвонай кнізе МСАП. На Беларусі сустракаюцца 7 відаў: [[вераценніца ломкая]], [[гадзюка звычайная]], [[мядзянка]], [[вуж звычайны]], [[чарапаха балотная]], [[яшчарка жывародная]] і [[яшчарка порсткая]].
 
Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (некаторыя [[яшчаркі]]) да 10 м (некаторыя [[змеі]]), маса ад некалькіх грамаў да 500 кг і больш (некаторыя кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой луской, пласцінкамі або панцырам. Канечнасці пяціпальцыя, у некаторых відазмененыя ([[марскія чарапахі]], [[хамелеон]]ы) або рэдукаваныя (змеі, некаторыя яшчаркі). Паўзуны — [[пайкілатэрмныя жывёлы]]. Сэрца трохкамернае (у кракадзілаў чатырохкамернае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеум). Сярод эмей і яшчарак ёсць ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некаторыя чарапахі і яшчаркі расліннаедныя. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласціва [[яйцажыванараджэнне]] і жыванараджэнне; некаторым змеям і яшчаркам уласцівы [[партэнагенез]]. У паўзуноў назіраецца [[хомінг]].
 
Асобныя віды — аб'екты промыслу. Прэпараты змяінага яду выкарыстоўваюцца ў медыцыне.