Мінскія губернскія маршалкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 13:
=== Афіцыйнае найменаванне пасады ў розныя часы ===
[[Выява:List spraw marszalkow Minskiej guberni 1814.jpg|left|thumb|Старонка з журнала паседжанняў мінскага дваранскага схода на чале з графам [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Ракіцкім]], 1814 г.]]
У [[1796]]—[[1831]] у "[[Заходні край|«заходніх губернях"»]] Расійскай імперыі (Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай) такія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі як «уезд», у адрозненні ад цэнтральных расійскіх губерняў, афіцыйна менаваліся як «павет» (па-руску «повет»). Пасада ж галавы дваранскай суполкі губерні афіцыйна значылася і пісалася ў дакументах як «губернскі маршалак» (па-руску «губернский маршал»), а кіраўнік дваранства павета менаваўся як «павятовы маршалак» (па-руску «поветовый маршалок»). Права і абавязкі губернскага і павятовых маршалкаў былі аналагічны тым, што мелі прадвадзіцелі дваранства ў цэнтральных расійскіх губернях (г.зн. адрозненні былі толькі ў афіцыйных назвах). Толькі пасля падаўлення [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|Лістападаўскага паўстання]] ў мэтах уніфікацыі ў заходніх губернях «паветы» расійскай уладай (паводле ўказу [[Урадаўнічы сенат|Сената]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ад 23 лютага 1831) пачаліся афіцыйна менавацца «уездамі»; тытул губернскага маршалка быў афіцыйна паменаваны расійскай уладай на агульнарасійскі ўзор і пачаў пісацца як «губернскі прадвадзіцель дваранства» (па-руску «губернский предводитель дворянства»), а павятовы маршалак — як «уездны прадвадзіцель дваранства» (па-руску «уездный предводитель дворянства»). У прыватнасці, у Мінскай губерні (з прычыны ўказу [[Урадаўнічы сенат|Сената]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ад 23 лютага 1831) пасля выдання ўказу мінскага губернскага праўлення ад 28 сакавіка 1831 сталі менаваць «прадвадзіцелямі дваранства ўсіх асоб, якія, знаходзячыся на гэтых пасадах, маюць у некаторых губернях розныя назвы» («предводителями дворянства всех лиц, которыя, состоя в этих должностях, имеют в некоторых губернях различные названия»). У беларускай гістарыяграфіі для перыяду [[1775]]—[[1917]] традыцыйна ўжываецца адзіная назва «губернскі маршалак» для азначэння кіраўніка дваранскай суполкі губерні, а «павятовы маршалак» для кіраўніка дваранства павета («уезда»), незалежна ад часу і афіцыйнага менавання пасады расійскімі ўладамі.
 
=== Перыяд прызначаных губернскіх маршалкаў (1863—1917) ===
Напярэдадні і ў ходзе [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Студзеньскага паўстання]] загадамі расійскіх улад дваранскія выбары ў «заходніх губернях» (Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай) на працягу [[1862]]—[[1864]] былі адменены (афіцыйна «прыпынены» пастанаўленнем [[Заходні камітэт|Заходняга камітэта]] (1862—1865) расійскага ўрада ад 12 красавіка 1864), што працягвалася да лютага [[1917]]. На выбарныя дваранскія пасады ў "«нядобранадзейных"» і патэнцыйна мяцежных «заходніх губернях» пачалі прызначаць асоб паводле распраджэння міністэрства ўнутраных спраў ці цара. Былі зроблены загады, каб на гэтыя пасады прызначаліся асобы з іншых губерняў і некатолікі, хоць да канца 1870-х на выбарныя дваранскія пасады (з-за недахопу кадраў) расійскай уладай часта прызначаліся мясцовыя каталіцкія дваране — тыя, якія даказалі сваю адданасць расійскаму ўраду і добранадзейнасць, валодалі рускай мовай. Так, першым прызначаным мінскім губернскім маршалкам стаў [[Яўстах Станіслававіч Прушынскі]] (1797—1877), ураджэнец Мінскай губерні і дваранін-каталік. Аднак з канца 1870-х на выбарных дваранскіх пасадах сустракаюцца ў падаўляльнай большасці немясцовыя ўраджэнцы і некатолікі. Такім чынам, усё гэта было парушэннем праў, дадзеных усяму дваранству Расійскай імперыі «Даравальнай граматай дваранству» ([[1785]]): абмежаванасць у праве выбару сваіх чыноўнікаў самакіравання была не толькі дыскрымінацыяй у адносінах да дваран-католікаў, але і адмовай праў дваран іншых канфесій (праваслаўных, пратэстантаў, мусульман), якія былі запісаны ў радаводныя кнігі «заходніх губерняў» і стала там пражывалі. Апошнім прызначаным расійскай царскай уладай прадвадзіцелем дваранства Мінскай губерні быў [[Аляксандр Сяргеевіч Далгаво-Сабураў]].
 
== Пасада мінскага губернскага маршалка ў паімперскі час ==
Радок 27:
 
=== Аднаўленне дзейнасці карпарацыйнай арганізацыі дваранства Мінскай губерні (1918—1920) ===
Так, 16 красавіка 1918 у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым]] (1882—1929), [[Барысаўскія павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1915—1918), які быў рускім, літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам [[Віцебская губернская вучоная архіўная камісія|Віцебскай архіўнай камісіі]] ([[1909]]—[[1919]]), пазней святаром у [[Горад Рыга|Рызе]] (з [[1925]]) [http://www.nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1374]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні 1918 стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку 14 ліпеня 1918 камандзіру ІІІ Рэзервовага корпуса генералу ад інфантэрыі фон Фалькенгейну, камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны «для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць», разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І 14 ліпеня 1918 генерал фон Фалькенгейн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>.
 
І 29 верасня 1918 у [[Горад Мінск|Мінску]] ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з [[Мінскі павет|Мінскага]], [[Слуцкі павет|Слуцкага]], [[Барысаўскі павет|Барысаўскага]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскага]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскага]] і [[Навагрудскі павет|Навагрудскага паветаў]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі [[Пінскі павет|Пінскага]], [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф [[Юры Чапскі|Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — [[Эдвард Вайніловіч|Эдвард Адамавіч Вайніловіч]] (1847—1928) і [[Леў Львовіч Ваньковіч]] (1842—1949)<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 16.</ref>. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні 1918, пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў Мінску.