Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
===Асноўныя заняткі===
[[File:Hesteridning.jpg|thumb|left|Авечкагадоўля ў Ісландыі]]
Дзякуючы адносна цёпламу [[клімат]]у, які назіраўся ў [[Паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] на працягу ўсяго высокага [[сярэднявечча]], першыя перасяленцы ў [[Ісландыя|Ісландыі]] мелі магчымасць развіваць [[земляробства]] і вырошчваць [[збожжавыя культуры]]. Аднак перасяленцы прывезлі са [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]] даволі экстэнсіўную сістэму апрацоўкі палеткаў, заснаваную на выпальванні ўчасткаў, прызначаных для сяўбы. У Ісландыі [[вулкан]]ічныя [[глеба|глебы]], і ўрадлівы пласт вельмі тонкі. Гэта прыводзіла да хуткай эрозіі і страце ўрадлівасці, вымушала шукаць новыя надзелы і ўступаць з-за іх у канфлікт з суседзямі. Акрамя таго, экстэнсіўнае земляробства адмоўна ўплывала на мясцовую [[экалогія|экалогію]]<ref>Гл. [https://dspace.stir.ac.uk/bitstream/1893/583/1/ENVSveinbjarnardottir.pdf Guðru´n Sveinbjarnardo´ttir, Egill Erlendsson, Kim Vickers, Tom H. McGovern, Karen B. Milek, Kevin J. Edwards, Ian A. Simpson and Gordon Cook, The palaeoecology of a high status Icelandic farm]</ref>. Пахаладанне позняга сярэднявечча прывяло да далейшага скарачэння плошчаў ворнай зямлі і трагічных наступстваў у [[гісторыя|гісторыі]] саміх ісландцаў, якія ў [[1380]] г. канчаткова згубілі сваё самакіраванне і трапілі пад кантроль больш паспяховых [[Данія|датчан]]. Але спосабы апрацоўкі зямлі змяніліся мала. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. гэта рабілі пераважна ўручную. Збожжавыя культуры амаль не вырошчвалі. Іх месца заняла кармавая [[трава]] і некаторыя віды [[гародніна|гародніны]]. Нават [[ячмень]] вырошчвалі для для корму жывёлы. У наш час апрацоўваецца толькі каля 100 тысяч га зямлі<ref>[http://ec.europa.eu/agriculture/enlargement/countries/iceland/profile_en.pdf European Commission – Agriculture and Rural development. Iceland - Agriculture and Enlargement]</ref>.
 
==Мова==