Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
===Асноўныя заняткі===
[[File:Hesteridning.jpg|thumb|left|Авечкагадоўля ў Ісландыі]]
Дзякуючы адносна цёпламу [[клімат]]у, які назіраўся ў [[Паўночнае паўшар'е|паўночным паўшар'і]] на працягу ўсяго высокага [[сярэднявечча]], першыя перасяленцы ў [[Ісландыя|Ісландыі]] мелі магчымасць развіваць [[земляробства]] і вырошчваць [[збожжавыя культуры]]. Аднак перасяленцы прывезлі са [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]] даволі экстэнсіўную сістэму апрацоўкі палеткаў, заснаваную на выпальванні ўчасткаў, прызначаных для сяўбы. У Ісландыі [[вулкан]]ічныя [[глеба|глебы]], і ўрадлівы пласт вельмі тонкі. Гэта прыводзіла да хуткай эрозіі і страце ўрадлівасці, вымушала шукаць новыя надзелы і ўступаць з-за іх у канфлікт з суседзямі. Акрамя таго, экстэнсіўнае земляробства адмоўна ўплывала на мясцовую [[экалогія|экалогію]]<ref>Гл. [https://dspace.stir.ac.uk/bitstream/1893/583/1/ENVSveinbjarnardottir.pdf Guðru´n Sveinbjarnardo´ttir, Egill Erlendsson, Kim Vickers, Tom H. McGovern, Karen B. Milek, Kevin J. Edwards, Ian A. Simpson and Gordon Cook, The palaeoecology of a high status Icelandic farm]</ref>.

Пахаладанне позняга сярэднявечча прывяло да далейшага скарачэння плошчаў ворнай зямлі і трагічных наступстваў у [[гісторыя|гісторыі]] саміх ісландцаў, якія ў [[1380]] г. канчаткова згубілі сваё самакіраванне і трапілі пад кантроль больш паспяховых [[Данія|датчан]]. Але спосабы апрацоўкі зямлі ў далейшым змяняліся мала. Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. гэта рабілі пераважна ўручную. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі [[водарасці]]. Збожжавыя культуры амаль не вырошчвалі. Іх месца заняла кармавая [[трава]] і некаторыя віды [[гародніна|гародніны]]. Нават [[ячмень]] вырошчвалі для для корму жывёлы. У наш час апрацоўваецца толькі каля 100 тысяч га зямлі<ref>[http://ec.europa.eu/agriculture/enlargement/countries/iceland/profile_en.pdf European Commission – Agriculture and Rural development. Iceland - Agriculture and Enlargement]</ref>. Паляпшэнне тэхналогій і [[глабальнае пацяпленне]] сёння дазваляюць асобным ісландскім фермерам вырошчваць азімую [[пшаніца|пшаніцу]]<ref>[http://www.grapevine.is/Features/ReadArticle/The-Revolution-Growing-On-Icelands-Farms The Revolution Growing On Iceland’s Farms]</ref>, але падобная практыка з цяжкасцю прыжываецца з-за шматвяковых традыцый, не знаходзіць паразумення, а самі фермеры скардзяцца на дзікіх [[Шэрая гусь|гусакоў]], ад якіх не ўмеюць ратаваць ураджай<ref>[http://www.yukon-news.com/sports/icelandic-grain-farmers-welcome-warming Sigrún María Kristinsdóttir, Icelandic grain farmers welcome warming]</ref>.
 
Галоўнай галіной [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] з позняга сярэднявечча і да нашага часу з'яўляецца [[жывёлагадоўля]]. [[Авечкагадоўля]] забяспечвае прыбыткі большасці ферм. Ісландскія прысадзістыя кароткахвостыя [[авечка свойская|авечкі]] паходзяць ад парод, калісьці распаўсюджаных ва ўсёй Паўночна-Заходняй [[Еўропа|Еўропе]]. Яны адрозніваюцца цягавітасцю, добра прыстасаваныя да мясцовых умоў. У асноўным практыкуецца адгонны метад утрымання авечак. Летам іх пераганяюць на багатыя травой [[гара|горныя]] [[луг]]і, а ўвосень вяртаюць на ферму. Адсутнасць у Ісландыі небяспечных драпежнікаў доўгі час дазваляла гаспадарам асабліва не клапаціцца пра наяўнасць сталых пастухоў<ref>[http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/ http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/]</ref>. Сваіх авечак яны распазнаюць па маркіроўцы на вушах<ref>[http://www.icelandnaturally.com/country-and-people/history/nr/766 Iceland Readies for Rettir]</ref>. Пэўную колькасць авечак вырошчваюць на [[бараніна|мяса]] да 4 - 5 месяцаў, астатніх пакідаюць для атрымання [[воўна|воўны]] (2,2 - 2,7 кг ад дарослай жывёлы). Воўна здаўна была прыбытковым прадметам [[гандаль|гандлю]], шырока выкарыстоўвалася для вытворчасці [[вопратка|вопраткі]]<ref>[http://www.wool.ca/Icelandic_sheep Icelandic Sheep]</ref>.
 
==Мова==