Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
 
Галоўнай галіной [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] з позняга сярэднявечча і да нашага часу з'яўляецца [[жывёлагадоўля]]. [[Авечкагадоўля]] забяспечвае прыбыткі большасці ферм. Ісландскія прысадзістыя кароткахвостыя [[авечка свойская|авечкі]] паходзяць ад парод, калісьці распаўсюджаных ва ўсёй Паўночна-Заходняй [[Еўропа|Еўропе]]. Яны адрозніваюцца цягавітасцю, добра прыстасаваныя да мясцовых умоў. У асноўным практыкуецца адгонны метад утрымання авечак. Летам іх пераганяюць на багатыя травой [[гара|горныя]] [[луг]]і, а ўвосень вяртаюць на ферму. Адсутнасць у Ісландыі небяспечных драпежнікаў доўгі час дазваляла гаспадарам асабліва не клапаціцца пра наяўнасць сталых пастухоў<ref>[http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/ http://www.icelandlamb.is/iceland-lamb/]</ref>. Сваіх авечак яны распазнаюць па маркіроўцы на вушах<ref>[http://www.icelandnaturally.com/country-and-people/history/nr/766 Iceland Readies for Rettir]</ref>. Пэўную колькасць авечак вырошчваюць на [[бараніна|мяса]] да 4 - 5 месяцаў, астатніх пакідаюць для атрымання [[воўна|воўны]] (2,2 - 2,7 кг ад дарослай жывёлы). Воўна здаўна была прыбытковым прадметам [[гандаль|гандлю]], шырока выкарыстоўвалася для вытворчасці [[вопратка|вопраткі]]<ref>[http://www.wool.ca/Icelandic_sheep Icelandic Sheep]</ref>.
 
Акрамя таго, ісландцы разводзяць малочных [[карова|кароў]] і [[Конь свойскі|канёў]]. Ісландскі поні маларослы, але вельмі дужы. Канёў звычайна трымалі для верхавой язды, а не для працы на палетках або запрагання ў воз. У мінулым нават бедныя людзі мелі хаця б аднаго каня, а ў багатых статак налічваў шмат галоў. Дзякуючы натуральнай ізаляцыі Ісландыі, звычайныя для іншых краін конскія хваробы тут не вядомы. Каб не падвяргаць карэнную пароду залішняй рызыцы, з [[1882]] г. імпарт іншаземных коняў забаронены<ref>[http://www.icelandichorse.is/history.htm History of the Icelandic horse]</ref>.
 
==Мова==