Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
 
Акрамя таго, ісландцы разводзяць малочных [[карова|кароў]] і [[Конь свойскі|канёў]]. Ісландскі поні маларослы, але вельмі дужы. Канёў звычайна трымалі для верхавой язды, а не для працы на палетках або запрагання ў воз. У мінулым нават бедныя людзі мелі хаця б аднаго каня, а ў багатых статак налічваў шмат галоў. Дзякуючы натуральнай ізаляцыі Ісландыі, звычайныя для іншых краін конскія хваробы тут не вядомы. Каб не падвяргаць карэнную пароду залішняй рызыцы, з [[1882]] г. імпарт іншаземных коняў забаронены<ref>[http://www.icelandichorse.is/history.htm History of the Icelandic horse]</ref>.
 
[[Рыбалоўства]] адыгрывае значную ролю ў [[гісторыя|гісторыі]] і [[культура|культуры]] ісландцаў. Дастаткова прахалодны клімат і адсутнасць урадлівых глебаў вымушалі іх спадзявацца на [[мора]]. Ня гледзячы на [[геаграфія|геаграфічную]] аддаленасць, іх востраў заставаўся прыцягальным для іншаземцаў, якія прыбывалі сюды для лову [[рыбы]], але таксама займаліся гандлем з мясцовым насельніцтвам і такім чынам падтрымлівалі мясцовую [[эканоміка|эканоміку]], знаёмілі са сваімі традыцыямі<ref>[http://www.dainst.org/en/project/english-and-hanseatic-trading-and-fishing-medieval-iceland?ft=all English and Hanseatic Trading and Fishing in Medieval Iceland]</ref>. Першымі з іншаземцаў для лову [[траска|траскі]] ў Ісландыю завіталі рыбакі з паўночна-заходняй [[Англія|Англіі]] ([[1409]] г.). Але пазней ім канкурэнцыю склалі выхадцы з [[Ганза|Ганзы]] і [[Нідэрланды|галандцы]]. Часам канкурэнцыя ператваралася ў сапраўдныя [[вайна|войны]]<ref>[http://www.fisheries.is/history/the-age-of-rowing-boats/first-foreign-fisheries-off-Iceland/ FIRST FOREIGN FISHERIES OFF ICELAND]</ref>. Самі ісландцы лавілі рыбу для задавальнення ўнутраных патрэб і да пачатку [[20 стагоддзя|XX]] ст. шырока карысталіся маламернымі грабнымі [[судна]]мі. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. абмежавана выкарыстоўваліся ветразі. Толькі з [[1902]] г. з'явіліся [[лодка|лодкі]] з сучаснымі рухавікамі. На працягу XX ст. ісландскі рыбалоўны [[флот]] рос і ў выніку рыбалоўства ператварылася ў адзін з асноўных і найбольш прыбытковых заняткаў.
 
==Мова==