Карэлы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
Адзіным адміністрацыйна-палітычным утварэннем, якое непасрэдна звязана з карэламі, у наш час з'яўляецца толькі Рэспубліка Карэлія ([[Расія]]). Аднак у ёй карэлы складаюць [[этнас|этнічную]] меншасць, а [[карэльская мова|карэльская мова]] не мае афіцыйнага статусу.
 
==Асаблівасці традыцыйнай культуры==
Карэлы здаўна займаліся комплекснай [[земляробства|сельскай гаспадаркай]]. Ужо ў 2 тысячагоддзі да н. э. яны засвоілі [[земляробства]]. У нашы дні вырошчваюць [[жыта]], [[ячмень]], [[бульба|бульбу]], [[лён]], розныя віды [[гародніна|гародніны]]. Акрамя таго, займаліся малочнай [[жывёлагадоўля]]й, [[авечкагадоўля]]й, на поўначы трымалі [[Паўночны алень|аленяў]], [[лес|лясной]] здабычай, [[паляванне]]м, [[рыбалоўства]]м, [[бортніцтва]]м. Традыцыйныя [[рамяство|рамёствы]] — апрацоўка [[жалеза]], выраб [[зброя|зброі]], [[ткацтва]], [[гафт]] і інш.
 
Сяліліся пераважна на берагах [[рака|рэк]] і [[возера|азёр]]. Вядомы вясковыя, радзей хутарскія тыпы паселішчаў, а таксама ''пагосты''. Апошнія выконвалі ролю [[Адміністрацыйны цэнтр|адміністрацыйных]] і [[рэлігія|рэлігійных]] цэнтраў. Жылі ў курных [[драўніна|драўляных]] [[дом|хатах]], якія будавалі на драўляных палях. Знешняя частка хаты багата [[Дэкор|дэкаравалася]] разьбярствам.
 
Нацыянальная [[кулінарыя|кухня]] карэлаў адметна вялікай колькасцю страў з прэснаводных відаў [[рыбы]]. Асаблівай папулярнасцю карысталася рыбная [[юшка]]. Наогул, рыбу звычайна ўжывалі ў вараным выглядзе, а [[мяса]] — сырым. Шмат розных відаў выпечкі, страў з гародніны, ячменнай і [[авёс|аўсянай]] [[мука|мукі]].
 
Асноўнай сацыяльнай адзінкай да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. была пашыраная [[сям'я]] на чале адзінага гаспадара. Усе члены сям'і мелі аднолькавыя правы на бацькоўскую спадчыну.
 
Карэлы вядомы сваімі [[эпас|эпічнымі]] спевамі-рунамі. На аснове іх запісаў быў створаны карэла-фінскі эпас "[[Калевала]]" . Таксама вядомы лірычныя, рытуальныя песні, гоманы, [[магія|магічныя]] загаворы, загадкі, казкі і г. д.
 
==Карэлы на Беларусі==