Гельветы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гельветы''' — кельцкае племя на тэрыторыі Галіі, якія засялялі паўночна-заходню...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:34, 23 ліпеня 2013

Гельветы — кельцкае племя на тэрыторыі Галіі, якія засялялі паўночна-заходнюю частку сучаснай Швейцарыі. Рымляне называлі яе Гельвецыя (лац. Helvetia).

Першыя пісьмовыя крыніцы аб гельветах адносяцца да II ст. да н. э. У 58 да н. э. гельветы былі разбітыя Цэзарам і спачатку сталі залежнымі ад Рыма федэратамі, а пазней былі цалкам падпарадкаваныя Рыму. Гэта прывяло да значнай раманізацыі гельветаў.

Назва гельветаў захавалася ў лацінскім варыянце назвы Швейцарскай канфедэрацыі (лац. Confoederatio Helvetica), таксама гэта назва сустракаецца ў абрэвіятуры швейцарскай валюты, у аўтамабільным кодзе Швейцарыі і ў назве швейцарскага інтэрнэт-дамена (CH). На паштовых марках Швейцарыі таксама выкарыстоўваецца назва Helvetia.