Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''[[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка]]''' (БССР) да [[1991]] саюзная рэспубліка [[СССР]].
 
== Размініраванне і ачышчэнне ад зброі тэрыторыі рэспублікі. Дэмабілізацыя арміі ==
Рашэннем Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА) ад [[19 лютага]] 1944 правядзенне работ па размініраванні і ачыстцы тэрыторыі ад зброі і боепрыпасаў ускладвалася на органы Асавіяхіма. [[9 сакавіка]] 1944 СНК БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову «Аб прыцягненні арганізацый Асавіяхіма да работ па размініраванні і збору трафейнай і айчыннай маёмасці ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі»<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / Рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэд.) і інш.; Рэд. тома У. Навіцкі. — Мн.: Современная школа — Экоперспектива, 2011. — 728 с.: іл. — ISBN 978-985-539-242-0. — С. 23. ''Са спасылкай на:'' НАРБ. — Ф. 4. — Воп. 61. — Спр. 20. — Арк. 23—25.</ref>. Цэнтральнаму савету Асавіяхіма БССР даручалася сфарміравацьу кожным раёне каманду ў складзе ад 50 да 100 чал., правесці абучэнне байцоў-размінёраў. Да пачатку правядзення работ былі створаны 32 раённыя каманды, у склад якіх уваходзілі 1516 байцоў і 106 інструктараў з ліку быўшых партызанскіх падрыўнікоў, камандзіраванных з арміі афіцэраў-мінёраў. Усе члены каманд прайшлі спецыяльную падрыхтоўку па 70-гадзіннай праграме.
 
Першы этап размініравання пачаўся ў красавіку 1944. Да канца чэрвеня 1944 работы па размініраванні ў Гомельскай вобласці ў асноўным былі завершаны ў 12 раёнах, Магілёўскай — 6, Палескай — у 5. Да гэтага часу каманды праверылі і здалі больш за 25 тыс. км<sup>2</sup> тэрыторыі. На абследаванай плошчы было знішчана больш за 220 тыс. мін, не улічваючы іншых відаў боепрыпасаў<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг... — С. 24. ''Са спасылкай на:'' НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 10. — Арк. 19.</ref>. Справа размініравання ўскладнялася вялікай геаграфіяй паходжання выбуховых прадметаў. Сярод іх значыліся нямецкія, бельгійскія, французскія, італьянскія, англійскія і савецкія, якія мелі свае «сакрэты». У 1944 загінулі 70 чал., 70% з іх складала моладзь ва ўзросце 17—18 гадоў, 89 байцоў атрымалі раненні. У двлейшым страты змяншаліся, тым не менш за 1944—1946 пры размініраванні загінулі 157 чал., 136 атрымалі раненні.<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / Рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэд.) і інш.; Рэд. тома У. Навіцкі. — Мн.: Современная школа — Экоперспектива, 2011. — 728 с.: іл. — ISBN 978-985-539-242-0. — С. 25. ''Са спасылкай на:'' НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 65. — Арк. 15, 72.</ref>
 
3 кастрычніка 1944 СНК БССР і ЦК КП(б)Б з мэтай актывізацыі работы прынялі пастанову «Аб дадатковых мерапрыемствах па прыцягненні арганізацый Асавіяхіма да работ па размініраванні і збору трафейнага і айчыннага ўзбраення, боепрыпасаў і маёмасці ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі»<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг... — С. 26. ''Са спасылкай на:'' НАРБ. — Ф. 263. — Воп. 1. — Спр. 3. — Арк. 22, 23.</ref>. Была пастаўлена задача да 20 лістапада 1944 завяршыць работу па размініраванні і збору трафеяў на пахатных палях, лугах і пашах, а асноўную ачыстку тэрыторыі завяршыць да 1 ліпеня 1945. У 1944 байцы прайшлі больш за 58 тыс. км<sup>2</sup> тэрыторыі. сабралі і знішчылі 2 млн 151 тыс. выбуховых адзінак, у т.л. больш за 520 тыс. супрацьтанкавых і 489 тыс. супрацьпяхотных мін<ref>Школа мужества и патриотизма: краткий очерк истории ДОСААФ Белорусской ССР / [П. К. Максимов и др.]. — Мн.: Беларусь, 1988. — 268, [2] с., [16] л. ил. — ISBN 5-338-00098-9. — С. 115.</ref>.
 
Да канца 1945 размініраванне тэрыторыі БССР у асноўным было завершана. Выканаўчыя камітэты абласных Саветаў зацвердзілі акты прыёму ачышчаных зямель. За 1944—1946 асавіяхімаўскія каманды, воінскія сапёры правялі разведку і ачысцілі ад мін і боепрыпасаў каля 109 тыс. км<sup>2</sup> тэрыторыі рэспублікі, 18 879 населенных пунктаў, 22 948 мінных палёў, сабралі 9 млн. 500 тыс. узрыўных адзінак. Работу праводзілі 1 тыс. інструктараў і14 280 байцоў-размінёраў<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг... — С. 26.</ref>. 21 снежня1946 Савет Міністраў БССР зацвердзіў акт камісіі па праверцы аб'ёму і якасці работ па размініраванні і ачыстцы ад выбуховых сродкаў тэрыторыі рэспублікі. Адзначалася, што да таго часу на абарончым рубяжы заставаліся 110 неразмініраваных палёў з агульнай плошчай 8,6 км<sup>2</sup>. Паўторна праверкі патрабавалі значныя плошчы ў Дубровенскім, Лёзненскім, Суражскім, Віцебскім, Сіроцінскім, іншых раёнах. Урад БССР прыняў рашэнне захаваць ва ўсіх раёнах рэспублікі падраздзяленні мінёраў у колькасці 5—10 чал, якія працягвалі работу па ачыстцы тэрыторый. Яна завяршылася толькі ў 1953. Было размініравана больш за 800 тыс. га плошчы, на якіх былі адшуканы і абяскоджаны 13 млнрозных відаў зброі, каля 10 млн мін. «Не апрацаванымі» заставаліся некаторыя тэрыторыі, заросшыя хмызняком, маладым лесам, якія прыносілі нямала трагічных выпадкаў. У 1953 выбухі ўнеслі жыццё 80 чалавек, 1954 — 79, 1955 — 50, у 1956 — 61 чал.<ref>Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг... — С. 26—27. ''Са спасылкай на:'' НАРБ. — Ф. 4. — Воп. 62. — Спр. 504. — Арк. 175, 176.</ref>
 
За самаадданую працу, праяўленую мужнасць 76 удзельнікаў размініравання былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР, 88 — знакам «Выдатны мінёр», 76 — граматамі Цэнтральнага саветаАсавіяхіма БССР<ref>Школа мужества и патриотизма... — С. 116.</ref>.
 
== Рэпатрыяцыя ==
 
== Барацьба з антысавецкім падполлем ==