Славянскі Базар у Віцебску: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 90:
 
===Конкурс маладых выканаўцаў===
{{main|Конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск"}}
 
Традыцыйным для фестывалю з'яўляецца конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Конкурс з'яўляецца адзіным фестывальным мерапрыемствам, якое прысутнічала на ўсіх без выключэння віцебскіх фестывалях пачыная з моманту заснавання "Славянскага базара" у 1992 годзе. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, конкурс мае сваёй мэтай "раскрыццё і падтрымку маладых талентаў, папулярызацыю музыкальнай культуры і мастацтва, узаемадзеянне і дыялог культур розных краін"<ref>{{cite web|url=http://newsby.org/documents/razn/pos01/postn01296.htm|title=Пастанова Міністэрства культуры РБ аб Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар ў Віцебску"|accessdate=July 26, 2013}}{{ref-ru}}</ref>.
Конкурс праводзіцца ў два туры, кожны тур у асобны дзень. Для конкурса характэрны спецыфічныя патрабаванні, як то патрабаванне спяваць песню кампазітара з славянскай краіны на адной з моў [[Славянскія мовы|славянскай моўнай групы]] ў суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам [[Міхаіл Якаўлевіч Фінберг|Міхаіла Фінберга]] ў адзін з конкурсных дзён. Для ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы ад 18 да 31 года. Кожная краіна мае права быць прадстаўлена толкі адным выканаўцам. Да 2006 года краіны-заснавальніцы фестывалю мелі магчымасць вылучаць двух прадстаўнікоў на конкурс, але ў мэтах павышэння відовішнасці і папулярызацыі, гэтае правіла было скасавана.
 
Канкурсантаў ацэньвае міжнароднае журы. У асноўным гэта прадстаўнікі культурнай і мастацкай эліты з краін-удзельніц фестывалю. Колькасць сябраў журы з года ў год змянялася: максімальная колькасць сябраў журы была ў 1992 і 1993 гадах - 15 чалавек, мінімальная колькасць сябраў - 10 чалавек. Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме, з пэўнай умовай не ацэньваць ніжэй за 4 бала. Ацэнкі журы сумуюцца за два тура конкурса і па рэзультатах выяўляюцца ўладальнікі Гран-пры, першай, другой і трэцяй прэміі. Па ўмовах конкурса журы мае права не ўручаць Гран-пры, калі немагчыма вызначыць удзельніка, які падыходзіць па запатрабаваных крытэрыях для ўручэння прэміі. За ўсю гісторыю конкурса такое здаралася толькі ў 1992 і 1994 гадах.
 
Найбольш паспяховымі сярод удзельнікаў конкурса былі прадстаўнікі Украіны, якія атрымлівалі перамогу 5 разоў. Прадстаўнікі Беларусі і [[Югаславія|Югаславіі]] перамагалі 4 разы, тройчы Гран-пры конкурса атрымлівалі выканаўцы з Расіі. Шмат для каго з Беларускіх прадстаўнікоў фестываль зрабіўся стартавай кропкай у музычнай кар'еры: [[Іна Афанасьева]], [[Ірына Дарафеева]], [[Вікторыя Алешка]], [[Пётр Ялфімаў]] і іншыя пачыналі свае творчыя кар'еры з удзелу ў віцебскім конкурсе.
Сярод небеларускіх удзельнікаў конкурса найбольшых поспехаў дасягнулі Марыя Навумава з Латвіі і [[Руслана]] з Украіны, якія рабіліся пераможцамі конкурса Еўрабачанне ў [[Конкурс песні Еўрабачанне 2002|2002]] і [[Конкурс песні Еўрабачанне 2004|2004]] гадах адпаведна. Вялікую папулярнасць у сваіх краінах і [[Еўропа|Еўропе]] атрымалі [[Жэлька Ёксімавіч]] з [[Сербія|Сербіі]], [[Ташэ Праескі]] і Бобі Майсоскі з [[Македонія|Македоніі]], [[Таісія Павалій]] з Украіны.
 
З 2003 года праводзіцца і дзіцячая версія конкурса "Віцебск". У 1996-2002 гадах гэтаму папярэднічаў фестываль дзіцячых шоу-праграм. У дзіцячым конкурсе маюць права ўдзельнічаць дзеці ад 7 да 12 гадоў. Правілы амаль не адрозніваюцца ад дарослага конкурса, за выключэннем умовы выканання кампазіцый пад аркестр. Балы, якія атрымоўваюць канкурсанты ў дзіцячым конкурсе, звычайна не публікуюцца. Найбольшай колькасцю перамог у дзіцячым конкурсе валодае [[Румынія]] - яе прадстаўнікі 4 разы атрымлівалі Гран-пры конкурса.
 
 
 
{{зноскі}}