Юрый Аляксеевіч Гагарын: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 118 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7327 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Меў сястру і двух братоў. Скончыў Любярэцкае рамеснае вучылішча і адначасова 7-ы клас школы рабочай моладзі, атрымаў спецыяльнасць фармоўшчыка-ліцейніка ([[1951]], з адзнакай). Як адзін з лепшых вучняў накіраваны на працяг вучобы ў Саратаўскі індустрыяльны тэхнікум, які скончыў у [[1955]]. Падчас вучобы пачаў займацца ў Саратаўскім аэраклубе, у [[1955]] па рэкамендацыі камісіі аэраклубу паступіў у 1-е Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча ў Арэнбургу, якое скончыў у [[1957]]. Служыў у Запаляр'і. У [[1959]] удзельнічаў у конкурсным адборы кандыдатаў да палёту ў космас, і ўвесну [[1960]] быў залічаны ў першы атрад касманаўтаў у ліку іншых 20 афіцэраў-лётчыкаў.
 
12.4.[[1961]] Ю. А. Гагарын на касмічным караблі «[[КА Усход-1|Усход-1]]», створаным у дасведчана-канструктарскім бюро С. П. Каралева, стартаваў з касмадрома Байканур і здзейсніў першы касмічны палёт, абляцеўшы зямны шар за 108 хвілін і вярнуўшыся на [[Зямля (планета)|Зямлю]]. З 1962 года гэты дзень святкуецца як [[дзень касманаўтыкі]].
 
У 1961 Гагарын паступіў у Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію ім. Н. Е. Жукоўскага (Масква). Паралельна вучобе рыхтаваўся да далейшых касмічных палётаў (быў дублёрам [[Уладзімір Міхайлавіч Камароў|У. М. Камарова]] пры яго палёце на караблі «Саюз-1», які скончыўся трагічнай гібеллю касманаўта). 17.2.1968 паспяхова абараніў дыпломную работу па шматразовым касмічным лятальным апараце і быў рэкамендаваны ў ад'юнктуру акадэміі.