Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 82:
 
[[File:Vilniaus generalgubernatūros rūmai. XIX a. 8 deš..jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], фота канца XIX ст.]]
Паводле ўказу ад [[22 снежня]] [[1870]] [[Мінская губерня]] была вылучана са складу Віленскага генерал-губернатарства, якое доўга пачало ўключаць толькі тры губерні (Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую губерні) і афіцыйна менавацца як «Віленскае, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства», а віленскі генерал-губернатар — як «Віленскі, Ковенскі і Гродзенскі генерал-губернатар». Коратка генерал-губернатарства маглі называць як «Віленскае генерал-губернатарства», а генерал-губернатара — як «Віленсківіленскі генерал-губернатар».
 
Пасля выхаду з-пад улады віленскага генерал-губернатара ў [[1869]] Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а ў [[1870]] — і Мінскай губерні, шэсць літоўска-беларускіх губерняў (Ковенская, Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская і Магілёўская губерні) працягвалі размоўна і публіцыстычна адносіцца да «паўночна-заходніх», а ўсе шэсць губерняў па ідэалагічных матывах захавалі сукупную назву [[Паўночна-Заходні край|«Паўночна-Заходні край»]] аж да [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|падзення расійскага самадзяржаўя ў лютым 1917]]. Неафіцыйна (а часам і ў навуковых і публіцыстычных працах) Віленскае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».