Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Землі, якія атрымала Расійская імперыя ў [[1772]] у выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]], увайшлі ў склад [[Пскоўская губерня|Пскоўскай]]<ref>Тэрытарыяльна правобраз будучай [[Полацкая губерня|Полацкай губерні]], а пасля [[Віцебская губерня|Віцебскай]].</ref> ([[Пскоўская правінцыя|Пскоўская]], [[Вялікалуцкая правінцыя|Вялікалуцкая]], [[Дзвінская правінцыя|Дзвінская]] і [[Полацкая правінцыя|Полацкая правінцыі]]) і [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерняў]] ([[Магілёўская правінцыя|Магілёўская]], [[Аршанская правінцыя|Аршанская]], [[Рагачоўская правінцыя|Рагачоўская]] і [[Віцебская правінцыя|Віцебская правінцыі]]). Цэнтрамі губерняў сталі адпаведна [[Горад Апочка|Апочка]] і Магілёў. З-за таго, што Апочка быў маленькім горадам, губернскім цэнтрам неўзабаве стаў [[Горад Полацк|Полацк]], куды было пераведзена губернскае праўленне (апарат кіравання).
 
Паводле ўказу [[Кацярына II, імператрыца расійская|Кацярыны II]] ад 28 мая 1772<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 19, №13807, 13808.</ref> генерал-аншэф граф [[Захар Рыгоравіч Чарнышоў]] (1722—1784) быў прызначаны генерал-губернатарам Пскоўскай і Магілёўскай губерняў. Ва ўказе назва генерал-губернатарства (гэтак жа як і месца галоўнай рэзідэнцыі) не ўказвалася, але ў далейшых указах імператрыцы Захар Чарнышоў менаваўся як «беларускі генерал-губернатар», а яго падначаленая тэрыторыя як «Беларускае генерал-губернатарства»<ref>Беларускі генерал-губернатар (1782—1796) Пётр Пасек ва ўказах Кацярыны ІІ менаваўся часам як Полацкі«полацкі і Магілёўскімагілёўскі генерал-губернатар». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 19, №17527.</ref>. Сваёй рэзідэнцыяй Чарнышоў выбраў Магілёў, дзе ў сваім палацы паставіў нават прататып царскага трона, на які, праўда, не садзіўся, а пры дзвярах сваёй канцылярыі — швейцараў, прыбраных у мундзіры сіняга колеру, з меднымі булавамі і ў малінавых перавязях<ref>[[Яўген Канстанцінавіч Анішчанка|''Анішчанка, Я.К.'']] Беларусь у часы Кацярыны ІІ... С. 88.</ref>.
 
Выданне «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775) прывяло да чарговых адміністрацыйных пераўтварэнняў. Паўстала таксама пытанне аб мэтазгоднасці далейшага аб'яднання ў складзе [[Пскоўская губерня|Пскоўскай губерні]] далучаных зямель [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] разам з вялікарускімі землямі, на якія не распаўсюджваліся выключэнні з г.зв. «польскіх праў». Сваім указам ад [[24 жніўня]] [[1776]] Сенат Расійскай імперыі зацвердзіў праект Чарнышова аб стварэнні дзвюх губерняў яго генерал-губернатарства: была створана [[Магілёўская губерня]] (з былым тэрытарыяльным складам) і [[Полацкая губерня]] (замест Пскоўскай), ад якой аднялі [[Пскоўскі павет, Расійская імперыя|Пскоўскі]] і [[Вялікалуцкі павет, Расійская імперыя|Вялікалуцкі паветы]]. У [[1778]] адбылася чарговая адміністрацыйная рэформа: [[28 мая]] [[1778]] Полацкая губерня была пераўтворана ў [[Полацкае намесніцтва]] (1778—1796), а [[4 чэрвеня]] [[1778]] Магілёўская губерня — у [[Магілёўскае намесніцтва]] (1778—1796).