Германіт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Германіт '''Германіт''' (ад хімічнага элемента германій) — мінерал з ...'
 
Радок 1:
[[Файл:Germanite.jpg|thumb|Германіт]]
'''Германіт''' (ад хімічнага элемента [[германій]]) — [[мінерал]] з групы складаных сульфід. Cu<sub>26</sub>Fe<sub>4</sub>Ge<sub>4</sub>S<sub>32</sub>. Утрыманне Ge вагаецца ад 7 да 10%. Выяўляюцца нязначныя прымешкі Zn, Pb, Ga і As. Большасцю даследчыкаў адносіцца да кубічнай (або псеўдакубічнай) сістэмы. Крышталі невядомыя. Знаходзіцца звычайна ў выглядзе асобных зярнят, вылучэнняў, суцэльных мас у цеснай асацыяцыі з [[пірыт]]ам, бляклымі меднымі рудамі, [[сфалерыт]]ам, [[галеніт]]ам. Колер карычнева-ружовы з фіялетавым адценнем; непразрысты, бляск металічны. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 4,0; шчыльнасць 4400-4600 кг/м³. Знойдзены ў гідратэрмальных радовішчах медна-поліметалічнага тыпу. Важная руда для атрымання германію. Адзінае вядомае прамысловае радовішча - Цумеб у [[Намібія|Намібіі]] ([[Паўднёва-Заходняя Афрыка]]).
 
[[Катэгорыя:Сульфіды, мінералы]]
[[Катэгорыя:Мінералы германію]]
[[Катэгорыя:Мінералы жалеза]]
[[Катэгорыя:Мінералы медзі]]