Зорнае скопішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q168845 (translate me)
вікіфікацыя
Радок 5:
Для сфарміраваных зорных скопішчаў характэрна наяўнасць цэнтральнага згушчэння (ядра), абкружанага менш шчыльнай каранальнай вобласцю. У залежнасці ад знешняга выгляду, памераў, узросту і хімічнага складу адрозніваюць рассеяныя і шаравыя зорныя скопішчы.
 
'''Рассеяныя зорныя скопішчы''' (напр., [[Гіяды, зорнае скопішча|Гіяды]], [[Плеяды]]) у [[Галактыка#Наша Галактыка (Млечны Шлях)|Галактыцы]] канцэнтруюцца ў плоскасці сіметрыі [[Млечны Шлях|Млечнага Шляху]] і маюць найбольшыя скорасці адносна Сонца; узрост да 1 млрд. гадоў. Пры назіранні ў слабы тэлескоп раздзяляюцца на асобныя зоркі.
 
'''Шаравыя зорныя скопішчы''' (напр., скопішча МЗ у сузор'і Гончых Псоў, М1З у сузор'і Геркулеса) маюць вялікую колькасць кампактна размешчаных зорак у выглядзе сферычнай або эліптычнай сістэмы; з цяжкасцю раздзяляюцца на асобныя зоркі нават у моцных тэлескопах. Утвараюць у Галактыцы сферычную падсістэму і канцэнтруюцца ў яе цэнтры; маюць узрост ад 5 да 15 млрд. гадоў.