Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: вікіфікацыя
Радок 122:
Развіваецца на [[японская мова|японскай мове]]. Першыя паэтычныя помнікі на японскай мове з 8 стагоддзя; летапіс "[[Кодзікі]]" — збор народнай эпічнай творчасці і паэтычная анталогія пераважна ў жанры [[танка]] "[[Ман'ёсю]]" ("Збор мірыяд пялёсткаў"). У 10 стагоддзі выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга Сярэднявечча "Збор даўніх і новых песень". Вяршыня класічнай літаратуры Японіі — "[[Аповесць пра Гэндзі]]" (11 стагоддзе) [[Мурасакі Сікібу]]. У 13-15 стагоддзях зарадзіўся жанр [[гункі]] — ваенная эпапея "Хэйкэ манагатары" ("Паданне пра дом Тайра"). У 14-15 стагоддзях расквітнеў паэтычны жанр [[рэнга]] ("нанізанне страфы"), узніклі тэатр масак [[но]] і першыя п'есы ёкёку на сюжэты народных паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр [[Матакіё Дзэамі]]). У 16 стагоддзі зарадзілася гарадская літаратура; майстар гарадской навелы укіёдзосі — [[Іхара Сайкаку]]. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на тэатр лялек [[дзёруры]] і тэатр [[кабукі]]. Найбуйнейшы прадстаўнік — [[Цікамацу Мандзаэмон]]. У паэзіі панаваў жанр [[хайку]] ([[Мацуа Басё]], [[Ёса Бусон]], [[Кабаясі Іса]]). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная літаратура ([[Уэда Акінары]]).
 
У пачатку 19 стагоддзя рэалістычныя традыцыі гарадской літаратуры прадаўжаў [[Дзіпэнся Іку]]. Быў створаны самы вялікі раман класічнай японскай літаратуры [[Хаккэндэн]]. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў адбыліся вялікія зрухі ў развіцці літаратуры, шырока перакладаліся творы заходнееўрапейскіх пісьменнікаў. Пачатак новай літаратуры даў трактат «Сутнасць рамана» [[Цубауці Сёё]], які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывідуальнае жыццё. У аснове японскага рэалізму — раман «Плывучае воблака» [[Футабатэй Сімэй|Футабатэя Сімэя]]. З паяўленнем паэтычны зборнік «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі (А.[[Акіка Ёсана]], [[Кітамура Такоку]]). Паралельна з рамантычнай паэзіяй развіваўся рэалістычны кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэтычнай формай 20 стагоддзя.
 
У пачатку 20 стагоддзя пад уплывам творчасці [[Эміль Заля|Э. Заля]] ўзнік рух за натуралізм ([[Кафу Нагаі]]). Сацыяльная праблематыка, разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю — галоўныя тэмы японскіх рэалістаў ([[Кунікіда Допа]], [[Нацумэ Сосэкі]], [[Тасон Сімадзакі]], [[Катай Таяма]]). Заснавальнік дэмакратычнай паэзіі — Т. Ісакава. У 1920—1930-я гады ўзніклі плыні пралетарскай літаратуры ([[Такунага Сунаа]], [[Ёсікі Хаяма]]), неарамантызму ([[Дзюн'іціра Танідзакі]]), неагуманізму (Н. Сіга), «школа новага майстэрства» (неарэалізму; [[Акутагава Руноскэ|Р. Акутагава]]). Прынцыпы мадэрнісцкай эстэтыкі адбіліся на творчасці групы «неасенсуалістаў» (Р. Ёкаміцу). У пачатку 21 стагоддзя папулярным пісьменнікам быў [[Харукі Муракамі]].