Варлам Ціханавіч Шаламаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Варлам Шаламаў нарадзіўся 5 чэрвеня (18 чэрвеня) 1907 у Волагдзе ў сям'і святара Ціхана Мікалаевіча Шаламава. Маці Варлама Шаламава, Надзея Аляксандраўна, была гаспадыняй. У 1914 годзе паступіў у гімназію, але завяршаў сярэднюю адукацыю ўжо пасля рэвалюцыі. У 1924 годзе, пасля заканчэння валагодскай школы 2-й ступені, прыехаў у Маскву, працаваў два гады дубільшчыкам на гарбарным заводзе ў Кунцаве. З 1926 па 1928 г. вучыўся на факультэце савецкага права МДУ, затым быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» (паказаў, што бацька - інвалід, не ўказаўшы, што ён святар).
У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці аб дзяцінстве і юнацтве "Чётвёртая Вологда" Шаламаў распавёў, як складваліся ягоныя перакананні, як умацоўвалася ягоная прага справядлівасці і рашучасць змагацца за яе. Юнацкім яго ідэалам становяцца нарадавольцы - ахвярнасць іх подзвігу, гераізм супраціву ўсёй моцы самадзяржаўя. Ужо ў дзяцінстве відавочная мастацкая адоранасць хлопчыка - ён жарсна чытае і "прайграе" для сябе ўсе кнігі - ад Дзюма да Канта.
 
 
== Творчасць, удзел у культурным жыцці ==