Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 90:
Перыяд 1923-24 гг. характарызаваўся нарастаючымі апазіцыйнымі выступленнямі Л. Троцкага. 3 мэтай умацавання кантролю партыі над дзяржаўным апаратам XII з'езд прыняў рашэнне аб зліцці ЦКК і Рабоча-сялянскай інспекцыі ў адзіны орган кантролю ЦКК—РСІ. XIII з'езд РКП(б) (23—31.5.1924) заклікаў да паскоранага развіцця [[Металургія|металургіі]] — асновы прамысловай вытворчасці, да пашырэння дзяржаўнага гандлю і выцяснення прыватніка, да кааперавання сялянства; асудзіў трацкізм як дробна буржуазны ўхіл і рэвізію ленінзму. На з'ездзе па дэлегацыях было зачытана «Пісьмо да з'езда» У. Леніна, у якім ён даў характарыстыкі вядомым членам партыі Каменеву, Л. Зіноўеву, Л. Троцкаму, І. Сталіну, Г. Пятакову, М. Бухарыну, прапанаваў знайсці спосаб перамяшчэння Сталіна з пасады генсека, паколькі ён сканцэнтраваў у сваіх руках вялікую ўладу і наўрад ці зможа карыстацца ёй з асцярожнасцю. У адкрытым друку ўсе 3 часткі «Пісьма да з'езда» разам з дапаўненнямі апублікаваны толькі ў 1956 (час. «Коммунист», № 9). З'езд пакінуў І. Сталіна на пасадзе генсека, фармальна прыняўшы некаторыя прапановы Леніна па арганізацыйнай будове кіруючых органаў партыі.
 
XIV з'езд ВКП(б)партыі (18—31.12.1925) паставіў задачу сацыялістычнай індустрыялізацыі краіны з мэтай забеспячэння яе эканамічнай самастойнасці, умацавання абараназдольнасці, стварэння матэрыяльнай базы сацыялізму. Была разгромлена «новая апазіцыя» (Р. Зіноўеў, Л. Каменеў, [[Н. Крупская]], Р. Сакольнікаў і інш.), РКП(б) была перайменавана ў УКП(б) -ва '''Усесаюзную камуністычную партыю (бальшавікоў) — УКП(б)'''. Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК УКП(б) (21—23.10.1927) выключыў Л. Троцкага і Р. Зіноўева «за падпольную фракцыйную работу» з ЦК УКП(б), а 14.11.1927 — з партыі.
 
ХV з'езд УКП(б) (2—19.12.1927, Масква) зацвердзіў дырэктывы па складанні плана развіцця народнай гаспадаркі на 1928/29—1932/33. У рэзалюцыі «Па справаздачы Цэнтральнага Камітэта» з'езд адзначыў, што «неабходна паставіць у якасці першачарговай задачы на аснове далейшага каапе-равання сялянства паступовы пераход распыленых сялянскіх гаспадарак на рэйкі буйной вытворчасці (калектыўная апрацоўка зямлі на аснове інтэнсіфікацыі і машынізацыі земляробства), усямерна падтрымліваць і заахвочваць парасткі грамадскай сельскагаспадарчай працы». З'езд прыняў рашэнне аб пераходзе да палітыкі наступлення на кулацтва шляхам паслядоўнага абмежавання эксплуататарскіх магчымасцей кулацкіх гаспадарак. У гэты час у партыі сфарміраваліся апазіцыйныя групы: «платформа 83-х», «платформа 3-га верасня», «платформа 15-ці», якія былі нязгодныя з узмацненнем у партыі аўтарытарных метадаў кіраўніцтва, патрабавалі вяртання да ленінскіх нормаў партыйнага жыцця. З'езд выключыў з партыі 75 актыўных членаў апазіцыі, зацвердзіў выключэнне Троцкага і Зіноўева, групы Сапронава (23 чал.), абвясціў прыналежнасць да трацкізму несумяшчальнай са знаходжаннем у УКП(б).
Радок 98:
XVI канферэнцыя УКП(б) (23-29.4.1929) прыняла дырэктывы 1-га пяцігадовага плана на 1928/29—1932/33, асудзіла правы ўхіл у партыі, прыняла рашэнне аб генеральнай чыстцы ў партыі, дзяржаўным кааператыўным і гаспадарчым апараце. На лістападаўскім (1929) пленуме ЦК УКП(б) група Бухарына адхілена ад палітычнага кіраўніцтва. Былі перагледжаны ў бок павелічэння тэмпы калектывізацыі, правядзення суцэльнай калектывізацыі ў збожжавых раёнах краіны за год. 5.1.1930 Палітбюро ЦК разгледзела пытанне «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», дзе зноў былі рэзка скарочаны тэрміны завяршэння калектывізацыі — «восенню 1931 года ці ва ўсякім выпадку вясной 1932 года». Аб'яднаны пленум ЦК і ЦКК УКП(б) (снежань 1930) аб'явіў 1932 «годам завяршэння суцэльнай калектывізацыі». 27 снежня 1929 г. у прамове на навуковай канферэнцыі аграрнікаў-марксістаў І. Сталін абвясціў аб пераходзе да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа.
 
XVI з'езд УКП(б) (26.6—13.7.1930) паставіў задачы: паскарэнне тэмпаў сацыялістычнага будаўніцтва і выкананне пяцігодкі за 4 гады, ліквідацыя кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі, гаспадарчага ўмацаванне калгасаў; аб'явіў т.зв. правы ўхіл несумяшчальным з прыналежнасцю да ВКПУКП(б), указаў на неабходнасць барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытанні. Партыйныя органы сканцэнтравалі ў сваіх руках вырашэнне важнейшых пытанняў, увялі кантроль над усімі сферамі жыцця насельніцтва, устанавілі ідэалагічны дыктат камуністычнай дактрыны. Да сярэдзіны 1920-х г. у СССР былі ліквідаваны іншыя палітычныя партыі. Крайні цэнтралізм улады і кіравання прывёў да разрастання апарата і росту яго бюракратызацыі. Кампартыя з рэвалюцыйнай арганізацыі ператварылася ў ядро дзяржаўнай адміністрацыйнай машыны. Абсалютызацыя ўладных функцый партыі вяла да пашырэння рэпрэсій супраць апазіцыі, усякага іншадумства. Вышэйшыя партыйныя органы ў канцы 1920-30-х г. ініцыіравалі судовыя працэсы, надаўшы ім палітычны характар. 18.5—6.7.1928 у Маскве судзілі інжынераў і тэхнікаў, кіраўнікоў вугальнай прамысловасці Данбаса за шкодніцтва і шпіянаж; некалькі чалавек прыгавораны да пакарання смерцю. Паводле звестак АДПУ, у 1929-30 гг. былі раскрыты так званыя контррэвалюцыйныя арганізацыі на чыгуначным транспарце, у золата-плацінавай прамысловасці — практычна ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. У жніўні 1936 адбыўся працэс па справе т.зв. «антысавецкага аб'яднанага трацкісцка-зіноўеўскага цэнтра» (Р. Зіноўеў, Л. Каменеў, Р. Еўдакімаў і інш.), у студзені 1937 — па справе т.зв. «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра» (Г. Пятакоў, К. Радэк і інш.), у чэрвені — закрыты суд па «справе ваенных», военачальнікаў Чырвонай Арміі М. Тухачэўскага, [[Іона Эмануілавіч Якір|І. Э. Якіра]], [[І. Убарэвіч]]а і інш. У сакавіку 1938 арганізаваны судовы працэс па справе т.зв. «антысавецкага праватрацкісцкага блока» (Бухарын, Рыкаў, М. Красніцкі, Х. Ракоўскі і інш.). Большасць асуджаных прыгавораны да расстрэлу, працяглых тэрмінаў у папраўча-працоўных лагерах. Да вясны 1935 г. была праведзена масавая чыстка партыі. У студзені 1933 г. па рашэнні ЦК створаны палітаддзелы машынна-трактарных станцый і саўгасаў.
 
XVII з'езд УКП(б) (26.1—10.2.1934) падвёў вынікі 1-й пяцігодкі, зацвердзіў кантрольныя лічбы 2-й пяцігодкі на 1933—37; канстатаваў, што СССР ператварыўся ў індустрыяльна-калгасную дзя^жаву, пабудаваны фундамент сацыялістычнай эканомікі, ліквідаваны апошні капіталістычны клас — кулацтва. З'езд пераўтварыў ЦКК — РСІ ў Камісію партыйнага кантролю пры ЦК ВКПУКП(б) і Камісію савецкага кантролю пры СНК СССР; прыняў новы Статут партыі (павышэнне патрабаванняў да тых, хто ўступае ў партыю, пераўтварэнне партыйных ячэек у пярвічныя партарганізацыі, стварэнне пры іх груп спачуваючых і інш.). У Канстытуцыю СССР 1936 было ўключана палажэнне аб тым, што Камуністычная партыя — «кіруючае ядро ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных». Гэтым афіцыйна была замацавана кіруючая роля Кампартыі ў Савецкай дзяржаве.
 
Па выніках 2-й пяцігодкі XVIII з'езд УКП(б) (10-21.3.1939) канстатаваў, што сацыялізм у краіне ў асноўным пабудаваны і СССР уступіў у паласу завяршэння будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Ён зацвердзіў 3-і пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі на 1938-42 гг., заклікаў узмацніць барацьбу за прадухіленне сусветнай вайны, супраць фашысцкай агрэсіі; у новай рэдакцыі Статута пашырыў унутрыпартыйную дэмакратыю ў сувязі са змяненнямі класавай структуры савецкага грамадства; выбраў камісію па змяненні Праграмы ВКПУКП(б).
 
У чэрвені 1940 г. пасля далучэння да СССР Літвы, Латвіі і Эстоніі і ўтварэння Малдаўскай ССР кампартыі гэтых рэспублік увайшлі ў склад УКП(б). У абставінах усё большай пагрозы вайны партыйныя органы засяродзілі ўвагу на ўмацаванні абараназдольнасці, удасканаленні кіраўніцтва прамысловасцю і транспартам. У маі 1941 І. Сталін, застаючыся сакратаром ЦК, прызначаны і Старшынёй СНК СССР. У той жа час неабгрунтаваныя рэпрэсіі, у т.л. і супраць ваенных кадраў, значна аслабілі правядзенне мерапрыемстваў па ўмацаванні баяздольнасці арміі.