Бураты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
 
==Паходжанне==
Згодна [[генетыка|генетычным]] даследаванням, большасць буратаў адносіцца да нашчадкаў старажытнага насельніцтва [[Азія|Азіі]], якое перасялілася ў раён вакол [[возера Байкал]] каля 60 тысяч гадоў таму. Адсюль ішлі перасяленні на [[Карэйскі паўвостраў|Карэйскі паўвостраў]] і Паўночна-Усходнюю Азію, а адтуль — у [[Амерыка|Амерыку]]. Такім чынам, бураты генетычна блізкія да іншых народаў [[Сібір]]ы і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], асабліва да [[Цюркскія народы|цюркаў]]<ref>[http://www.predistoria.org/index.php?name=News&file=article&sid=24 Александр Махачкеев, Раскрыта тайна происхождения бурят]</ref><ref>[http://gentis.ru/info/mtdna-tutorial/hg-g/g2a Гаплогруппа G2a]</ref>. Аднак [[мовазнаўства|лінгвістычна]] бураты адносяцца да [[мангольскія народы|мангольскіх народаў]]. Гэта тлумачыцца міграцыяй [[манголы|мангольскіх]] плямёнаў на поўдзень Сібіры з [[7 стагоддзе|VII]] - [[11 стагоддзе|XI]] стст. н. э.<ref>[http://tradkulzab.narod.ru/HistoryBuryat.html Этнос - Буряты]</ref> Яны [[Асіміляцыя, сацыялогія|асімілявалі]] іншамоўнае мясцовае карэннае насельніцтва. Назва ''буряад'', відавочна, мае [[цюркскія мовы|цюркскае]] паходжанне. Першапачаткова янояна азначала заходніх [[гуны|гунаў]].
 
У [[13 стагоддзе|XIII]] - сярэдзіне [[17 стагоддзе|XVII]] стст. бураты ўваходзілі ў склад [[Дынастыя Юань|сярэднявечнай мангольскай дзяржавы]]. З [[16 стагоддзе|XVI]] ст. у землях, населеных буратамі, з'явіліся [[рускія]] перасяленцы. Згодна дагаворам [[1689]] г., [[1727]] г. і [[1728]] г. паміж [[Расія]]й і [[Дынастыя Цын|маньчжурамі]], землі буратаў трапілі ў склад Расіі. Адносіны паміж буратамі і рускімі мелі надзвычай складаны характар і суправаджаліся сутыкненнямі з абодвух бакоў. Гэта выклікала перасяленне часткі буратаў спачатку ў [[Манголія|Манголію]], а потым і ў [[Кітай]], а таксама раскол расійскіх буратаў на некалькі геаграфічна-культурных груп<ref>[http://buryadxelen.com/articles/?article=20 Хилханов Д. Л., Этническая идентичность бурят и способ производства]</ref>.