Нацыянальная бібліятэка Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
парушэнне аўтарскіх правоў. Перапісаць
увесь выдалены зьмест быў скапіяваны з nlb.by і old.nlb.by
Радок 1:
{{ПАП|http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/content?lang=be&classId=F5DEF725E3EB4CA38815BC12D5B9D466}}
{{Бібліятэка
| назва бібліятэкі = Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Радок 26 ⟶ 25:
'''Нацыянальная бібліятэка Беларусі''' ''(поўная назва — дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі») '' — галоўная ўніверсальная навуковая [[бібліятэка]] [[Беларусь|Беларусі]], скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці{{крыніца?}}. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.
 
==Новы Гісторыябудынак бібліятэкі — ==візітная картка краіны{{крыніца?}}.
 
'''== Асноўныя параметры будынка:''' ==
=== Заснаванне ===
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) была заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў [[БССР]] ад 15 верасня [[1922]] г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Яна ўваходзіла ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ([[БДУ]]), але выконвала ўсе функцыі галоўнай бібліятэкі рэспублікі. Першым дырэктарам бібліятэкі стаў [[Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі]], які ўзначальваў яе амаль 40 гадоў.
 
На момант адкрыцця фонды бібліятэкі налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў [[1926]] г. 5,5 тыс. чытачоў маглі скарыстацца 300-тысячным фондам, што ўяўляў сабой найбуйнейшы ўніверсальны бібліятэчны збор па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Пастаяннымі карыстальнікамі бібліятэкі сталі дзеячы мастацтва і навукі БССР, прадстаўнікі дзяржаўных, партыйных і грамадскіх арганізацый. Бібліятэка становіцца актыўным удзельнікам культурна-нацыянальнага будаўніцтва, працэсаў беларусізацыі, развіцця дзяржаўнай структуры.
 
Такое пашырэнне функцый, рост фондаў, павелічэнне актыўнасці чытачоў патрабавалі змены статусу бібліятэкі. Пастановай СНК БССР ад 14 мая [[1926]] г. бібліятэка была выведзена са складу [[БДУ]] і рэарганізавана ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку.
Першы будынак Нацыянальнай бібліятэкі — Юбілейны дом. У [[1932]] г. бібліятэка атрымала новы будынак, што стаў яе тварам на наступныя 70 гадоў. Аўтарам праекта быў вядучы беларускі архітэктар Г. Лаўроў, які прапанаваў цікавае рашэнне ў модным тады канструктывісцкім стылі. У складзе бібліятэкі быў арганізаваны Бібліяграфічны інстытут БССР.
 
=== Другая сусветная вайна ===
 
На пачатак [[1941]] г. у фондзе бібліятэкі было ўжо больш за 2 млн тамоў, колькасць чытачоў складала 15 тыс. чалавек. Далейшае яе развіццё было перапынена Другой сусветнай вайной. Баявыя дзеянні і тры гады акупацыі практычна цалкам знішчылі бібліятэку. Пасля вызвалення Мінска з двухмільённага фонду бібліятэкі засталося толькі 320 тыс. экзэмпляраў. Пад час вайны было знішчана багатае спецыяльнае абсталяванне. Захаваўся толькі будынак у вельмі пашкоджаным стане. Трэба было ствараць дзяржаўную бібліятэку другі раз за чвэрць стагоддзя.
 
Яшчэ ў [[1943]] г. пры эвакуяванай Акадэміі навук БССР у Маскве была створаная рабочая група па фармаванні кніжнага фонду. Велізарная дапамога ва ўзнаўленні фонду, як і ў першапачатковай яго арганізацыі, была аказаная шматлікімі бібліятэкамі саюзных рэспублік. У ліпені 1944 г., адразу пасля вызвалення Мінска, было прынята ўрадавае рашэнне аб узнаўленні працы бібліятэкі, а ў кастрычніку 1944 г. адкрыліся яе чытальныя залы.
 
=== Пасля Другой сусветнай вайны ===
 
З вясны [[1945]] г. пачаўся сістэматычны пошук вывезеных кніг у [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]], [[Венгрыя|Венгрыі]]. У [[1947]] г. фонды бібліятэкі былі колькасна адноўленыя і дасягнулі даваеннага ўзроўню, хоць шматлікія лакуны ў іх не атрымалася запоўніць дагэтуль.
 
Праца бібліятэкі ў 1950-1980-я гг. адзначана сталым павелічэннем аб'ёму фондаў, ростам ліку чытачоў, развіццём міжнародных сувязей, арганізацыйнымі зменамі, што адлюстроўваюць новыя функцыі бібліятэкі. У [[1962]] г. бібліятэка атрымала новы корпус на вуліцы Кірава, які дазволіў на час вырашыць праблему з недахопам працоўных плошчаў для работы чытачоў і захоўвання фондаў. У [[1972]] г. у сувязі з 50-гадовым юбілеем бібліятэка была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга — вышэйшай грамадскай і дзяржаўнай узнагародай [[СССР]].
 
=== Бібліятэка ў незалежнай Беларусі ===
 
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту бібліятэка ўзначаліла бібліятэчную сістэму краіны. Змена яе статусу, павышэнне значнасці ў культурным і сацыяльным развіцці дзяржавы і нацыі адлюстравалася ў перанайменні 19 мая [[1992]] г. Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
 
Да гэтага часу вострай стала неабходнасць увядзення для бібліятэкі новага збудавання. Яшчэ ў [[1989]] г. быў праведзены міжнародны конкурс на лепшае архітэктурнае рашэнне будынка. Пераможцам конкурсу стаў праект творчага калектыву М. К. Вінаградава і У. У. Крамарэнкі, якія прапанавалі арыгінальнае спалучэнне функцыянальнасці і эфектнасці «беларускага дыямента». Але праект быў рэалізаваны толькі праз 13 гадоў.
7 сакавіка [[2002]] г. прэзідэнт Беларусі [[А. Р. Лукашэнка]] падпісаў загад «''Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“''». Закладка падмурка новага будынка бібліятэкі адбылася 1 лістапада 2002 г. 16 чэрвеня 2006 г. новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для карыстальнікаў. Ён вылучаецца яскравым архітэктурным рашэннем, сваёй формай нагадвае агранены дыямент, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету.
 
Новы будынак бібліятэкі — візітная картка краіны.
 
'''Асноўныя параметры будынка:'''
 
* Агульная плошча будынка — 113 669 кв. м;
Радок 70 ⟶ 38:
* Колькасць чытальных залаў — 20;
* Колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў карыстальнікаў і персаналу — больш за 1500.
 
Стварэнню індывідуальнага вобраза Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі садзейнічае і мастацка-дэкаратыўнае афармленне будынка. Праз галоўны ўваход, выкананы ў выглядзе старонак разгорнутай кнігі з мастацкімі выявамі на тэму развіцця сусветнай і славянскай пісьменнасці, наведвальнікі трапляюць у вестыбюль. Тут адбываецца першае знаёмства карыстальнікаў з бібліятэкай, размяшчаюцца даведачна-рэгістрацыйная і інфармацыйная службы, ажыццяўляецца запіс на экскурсійнае абслугоўванне.
 
На першым паверсе ў зоне атрыума карыстальнікі атрымліваюць звесткі пра наяўнасць канкрэтнага выдання ў бібліятэцы, вучацца самастойнаму пошуку дакументаў з выкарыстаннем аўтаматызаваных сродкаў. Новае праграмнае забеспячэнне, укаранёнае ў бібліятэцы, дазваляе ажыццяўляць шматаспектны пошук дакументаў, аўтаматызаваць працэсы заказу і выдачы друкаваных дакументаў карыстальнікам; забяспечвае доступ да найбольш актуальных электронных рэсурсаў: баз даных, набытых бібліятэкай у вядучых сусветных вытворцаў, баз даных уласнай генерацыі і значнай колькасці бібліяграфічных і паўнатэкставых выданняў на CD-ROM.
 
Павышэнню эфектыўнасці абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў садзейнічае «Віртуальная даведачная служба» на сайце бібліятэкі і служба «Электронная дастаўка дакументаў».
 
Новы будынак даў магчымасць аптымізаваць арганізацыю фондаў бібліятэкі, прыблізіўшы да карыстальнікаў найбольш актуальныя выданні — энцыклапедыі, даведнікі, вучэбныя выданні. Усе яны прадстаўлены ў адкрытым доступе.
 
Нягледзячы на маштабы будынка, дастаўка кніг і іншых дакументаў з фондасховішча ажыццяўляецца ў аператыўным рэжыме з выкарыстаннем тэлеліфтаў, якія на працягу 20-ці хвілін даставяць запатрабаваную літаратуру карыстальнікам. Такая сістэма аўтаматызаванай транспарціроўкі ў нашай рэспубліцы выкарыстоўваецца ўпершыню.
 
У новым будынку бібліятэкі 20 чытальных залаў, якія дыферэнцуюцца па розных прыметах з улікам адукацыйнага ўзроўню карыстальнікаў, галін ведаў, відаў дакументаў. Залы размешчаны на трох паверхах. Усе яны аснашчаны электроннымі кафедрамі выдачы дакументаў, сучасным абсталяваннем, якое дазваляе ажыццявіць сканіраванне і капіраванне дакументаў, друк з электронных копій, часткова камп'ютарызаванымі рабочымі месцамі для карыстальнікаў. Не забыты і карыстальнікі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
 
Унікальнасць праекта новага будынка бібліятэкі заключаецца ў тым, што яе фондасховішча размешчана ў вышыннай частцы будынка. Такое размяшчэнне мае бясспрэчную перавагу ў параўнанні з падземным, таму што з'яўляецца аптымальным з кліматычнага пункту гледжання. Да таго ж калідоры, размешчаныя па перыметры ўсяго фондасховішча, ствараюць двайную праслойку (прынцып тэрмаса) і дазваляюць у любое надвор'е падтрымліваць пастаянную тэмпературу ўнутры памяшкання.
 
Будынак новай бібліятэкі аснашчаны сучасным інжынерным абсталяваннем, аб'яднаным у адзіны комплекс, які дае магчымасць кіраваць усім жыццёвым цыклам існавання аб'екта і яго падсістэмамі як адзіным цыклам, што дазваляе называць яго інтэлектуальным будынкам. Комплекс інфармацыйна-тэхналагічных сістэм дазваляе па-новаму ўбачыць тэхналогію асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі: фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванне карыстальнікаў, арганізацыю фондаў і забеспячэнне іх захаванасці.
 
Унікальныя архітэктурна-будаўнічыя і праграмна-тэхналагічныя асаблівасці новага будынка бібліятэкі садзейнічаюць рэалізацыі яе місіі як сацыяпалітычнага і сацыякультурнага цэнтра. У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў кіраўніка дзяржавы ад 15 красавіка 2005 г. на базе будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі створаны Цэнтр міжнародных сустрэч і перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, які ўключае Авальную і Круглую залы міжнародных пасяджэнняў, канферэнц-залу, міжнародны прэс-цэнтр. Найбольш важнай мэтай цэнтра з'яўляецца арганізацыя і правядзенне міжнародных перамоў, дзелавых сустрэч, канферэнцый, сімпозіумаў і форумаў палітычнай, экалагічнай і прававой тэматыкі.
 
Аснашчанасць Цэнтра міжнародных сустрэч і перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў спецыяльнай сувяззю і шматфункцыянальным сучасным абсталяваннем забяспечвае правядзенне буйных палітычных, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў на высокім тэхнічным і прафесійным узроўні.
 
У склад сацыякультурнага цэнтра ўваходзяць канферэнц-зала, комплекс мастацкіх галерэй, музей кнігі, аглядная пляцоўка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзіцячы пакой для гульняў, зоны рэкрэацыі.
 
У бібліятэцы праводзяцца культурныя і адукацыйныя акцыі з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій, міжнародных урадавых і грамадскіх прафесійных арганізацый.
 
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці сацыякультурнага цэнтра з'яўляецца экспазіцыйная дзейнасць галерэйнага комплексу, які складаецца з 4 галерэй: «Атрыум», «Лабірынт», «Ракурс» і «Панарама».
 
Разам з мастацкімі галерэямі важным элементам сацыякультурнага цэнтра з'яўляецца музей кнігі, створаны з мэтай азнаямлення наведвальнікаў з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі. Асноўны напрамак яго дзейнасці — раскрыццё праз пастаянныя і часовыя экспазіцыі, экскурсійную і навукова-даследчую дзейнасць 70-тысячнай калекцыі рэдкіх і старадрукаваных кніг, знаёмства наведвальнікаў з рарытэтамі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Музей аснашчаны сучасным выставачным абсталяваннем, якое дазваляе падтрымліваць належную тэмпературу і вільготнасць у памяшканні.
 
Вялікая ўвага надаецца ў бібліятэцы экскурсійнай дзейнасці. Асаблівую папулярнасць атрымалі аглядныя экскурсіі, якія знаёмяць наведвальнікаў непасрэдна з новым будынкам бібліятэкі, даюць як мага больш поўнае ўяўленне пра работу бібліятэкі, архітэктурныя асаблівасці, мастацкае афармленне, тэхнічны ўзровень. На даху бібліятэкі размяшчаецца аглядная пляцоўка, куды наведвальнікаў дастаўляе панарамны ліфт і адкуль яны могуць любавацца цудоўным краявідам Мінска.
 
== Бібліятэка ==
 
=== Статус бібліятэкі ===
Бібліятэка з'яўляецца агульнадзяржаўным сховішчам нацыянальнага дакумента і беларусікі, а таксама замежных дакументаў, якія маюць навуковую, культурную і мастацкую каштоўнасць;
дэпазітарыем матэрыялаў [[ААН]] і іншых міжнародных арганізацый;
міжгаліновым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь;
цэнтрам рэспубліканскага дакументаабмену;
каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння;
нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента;
рэспубліканскім цэнтрам аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай сістэмы;
навукова-даследчай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве;
рэспубліканскім галіновым цэнтрам інфармацыі па культуры і мастацтве.
 
=== Фонд бібліятэкі ===
 
НББ валодае найбольш поўным і запатрабаваным дакументным фондам у краіне. Ён складае 9,2 млн дакументаў (друкаваныя выданні, рукапісы, мікрафільмы, электронныя і іншыя віды дакументаў), створаных як у Беларусі, так і ў розных краінах свету больш чым на 50 мовах. Гэта найбольш поўны збор нацыянальных дакументаў, самы поўны ў краіне збор навуковых і грамадска значных замежных дакументаў, калекцыя рукапісаў XIV—XX ст. на славянскіх і заходнееўрапейскіх і ўсходніх мовах, багатая калекцыя старадрукаў, у т.л. адзіны ў Беларусі збор кніг беларускага першадрукара [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]]. У бібліятэцы захоўваецца шматлікі фонд перыядычных выданняў; дысертацыі і аўтарэфераты, найбагацейшы фонд выяўленчых матэрыялаў, самая вялікая ў Беларусі калекцыя нот. Бібліятэка фарміруе фонд электронных выданняў і баз даных (бібліяграфічных, фактаграфічных, паўнатэкставых і камбінаваных) як уласнай генерацыі, так і буйнейшых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў свету. Як інфармацыйны цэнтр бібліятэка ажыццяўляе інфармацыйнае абслугоўванне інавацыйнай дзейнасці, фарміраванне электроннай бібліятэкі НББ, стварэнне і падтрымку інтэрнэт-партала, генерацыю тэматычных электронных інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыю і функцыянаванне сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, вядзенне зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.
 
== Вядомыя супрацоўнікі ==
 
* Бібіла Юлія
* Ватацы Ніна