Плебс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Гісторыя Старажытнага Рыма}}
 
'''Плебс''', '''плебеі''' ({{lang-la|plere}} — напаўняць) — незнатнае свабоднае [[насельніцтва]] [[Старажытны Рым | Старажытнага Рыма]], якое не ўваходзіла ў родавыя абшчыны і не мела права на зямлю, а таксама палітычных правоў у адрозненне ад патрыцыяў. Спачатку толькі патрыцыі складалі «Рымскі народ». Плебеі не маглі ўступаць у шлюб з [[патрыцый | патрыцыямі]], іх не абіралі на грамадскія пасады, яны не атрымлівалі сваёй долі зямлі пры падзеле захопленых тэрыторый, іх не ўключалі ў [[ТрыбабТрыба, Старажытны Рым | трыбы]], гэта значыць яны не маглі ўваходзіць у склад старажытных родаў і лічыцца «рымскім народам». Таксама ў іх не было ніякай адукацыі.
 
Беззямельныя плебеі займаліся ў асноўным рамяством і дробным гандлем. Некаторыя з іх былі вельмі багатымі людзьмі. Але і бедныя, і багатыя плебеі перад патрыцыямі былі аднолькава бяспраўны. Таму спачатку не маючы ніякіх правоў, плебеі пазней дамагліся права абіраць [[Народны трыбун | плебейскіх трыбунаў]], якія мелі права накладаць вета на рашэнні патрыцыянскіх магістратаў. Спачатку іх рашэнні былі законам толькі сярод плебеяў, але на працягу доўгай барацьбы правы патрыцыяў і плебеямі былі ўраўнаваны.