Марцін Луіс Гусман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' thumb|Марцін Луіс Гусман '''Марцін Луіс Гусман''' (ісп. Martín Luis Guzmán ; {{ДН|6|10...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:12, 8 кастрычніка 2013

Марцін Луіс Гусман (ісп. Martín Luis Guzmán ; 6 кастрычніка 1887, Чыуауа - 22 снежня 1976, Мехіка) — мексіканскі пісьменнік.

Марцін Луіс Гусман

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і палкоўніка Марціна Луіса Гусмана-і-Рэндона, які займаў пасаду ваеннага інструктара ў акадэміі Чапультэпека і Кармэн Франка Тэрасас. Нараўне з такімі дзеячамі мексіканскай культуры як Альфонса Рэес уваходзіў у творчае аб'яднанне мастакоў і пісьменнікаў «Мексіканскі Атэней». З 1913 года ў войску: спачатку ён служыў афіцэрам пры штабе генерала Рамона Ітурбэ, з 1914 года - у войсках Венустыяна Карансы, а затым у фарміраваннях Панча Вільі. Пасля прыходу да ўлады Карансы быў заключаны ў турму. З 1915 па 1920 Гусман знаходзіўся ў добраахвотнай ссылцы спачатку ў Іспаніі, а пазней у ЗША. Па вяртанні быў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «El Heraldo de México», а таксама асабістым сакратаром Альберта Пані - міністра замежных спраў ва ўрадзе Альвара Абрэгона. Заснаваў у 1922 газету "El Mundo". У 1925 Гусман зноў адправіўся ў ссылку ў Іспанію, дзе прабыў да свайго вяртання ў 1936 годзе. У 1942 выдаваў газету Tiempo. У 1958 годзе быў удастоены Прэміі Мануэля Авіла Камача і Нацыянальнай прэміі па літаратуры.