Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс '''Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс''' ({{...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:16, 9 кастрычніка 2013

Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс (ням.: Johann Christoph Friedrich GutsMuths; 9 жніўня 1759, Кведлінбург - 21 мая 1839, Ібенхайн) — нямецкі педагог. Вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце Хале.

Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс

Пераважна Гутсмутс вядомы як адзін з заснавальнікаў (разам з Фрыдрыхам Людвігам Янам) германскай фізкультурнай педагогікі. Яго кніга «Гімнастыка для моладзі» (ням. Gymnastik für die Jugend; 1793) была першым нямецкім гімнастычны дапаможнікам. Акрамя таго, Гутсмутсу належыць падручнік па плаванні (ням. Kleines Lehrbuch der Schwimmkunst; 1798 ) і навучальны дапаможнік па гульнявых відах спорту пад назвай «Гульні для практыкаванняў і адпачынку цела і духу» (ням. Spiele zur Übung und Erholung des Körpers und Geistes; 1796 ), у якім, у прыватнасці, утрымліваецца першае апісанне правілаў гульні ў бейсбол.