Сакрат: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Суд і смерць: дапаўненне, інтэрвікі
Радок 38:
Згодна з версіяй прамовы Сакрата перад [[суд]]ом, якую ў сваёй «[[Апалогія Сакрата|Апалогіі Сакрата]]» падае [[Платон]], [[філосаф]] стаў «слепнем» для [[Афіны|Афінаў]] пасля таго, як яго сябар Херэфон запытаў [[Дэльфійскі аракул|Дэльфійскага аракула]], ці існуе хтосьці разумнейшы за Сакрата. Аракул адказаў, што такіх людзей няма. Сакрат, зразумеўшы гэта як загадку, вырашыў знайсці чалавека, разумнейшага за сябе. Ён апытаў мужчын у [[Афіны|Афінах]] аб іх ведах пра [[дабро]], [[прыгажосць]] і [[годнасць]]. Вызначыўшы, што яны нічога не ведаюць, але ж думаюць, што ведаюць шмат, Сакрат прыйшоў да наступнай высновы: ён сам можа лічыцца разумным, бо «ведае», што нічога не ведае. Інтэлектуальная перавага Сакрата прымушала знакамітых афінян, з якімі ён прылюдна размаўляў, адчуваць сябе дурнямі, што безумоўна настроіла іх супраць філосафа і прывяло да абвінавачання яго ў злачынствах.
 
Тым не менш Сакрат быў прызнаны вінаватым і вырачаны на смерць. Філосаф выпіў [[атрута|атруту]] з [[фіяла|фіялы]] і памёр у прысутнасці сваіх сяброў. У дыялогу «[[Федон]]» апісваецца, што Сакрат сустрэў смерць спакойна, мужна прыняўшы вырак суда.
 
Згодна з [[Ксенафон]]ам і [[Платон]]ам, у Сакрата была магчымасць збегчы, бо яго прыхільнікі збіраліся даць [[хабар]] ахове турмы. Аднак пасля гэтага Сакрат быў бы вымушаны пакінуць [[Афіны]]. І ён адмовіўся ад пабегу.