Адам Антонавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49:
Адзінай прыкметнай у межах [[Беларусь|Беларусі]] пасадай для Адама Вайніловіча была тая, што ў [[1857]] ён быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў ([[Горад Барысаў|Стары Барысаў]] і інш.) князя [[Леан Радзівіл|Леана Людвікавіча Радзівіла]] (1808—1885) (з прычыны дзяржаўнага кантракту [[Каралеўства Саксонія|Саксоніі]]) расійскаму вялікаму князю [[Мікалай Мікалаевіч Раманаў|Мікалаю Мікалаевічу]] (1831—1891)<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Менавіта з-за свайго вялікага досведу ва ўрэгуляванні зямельных спраў, эрудыцыі, добрасумленнасці, высакародства душы Адам Вайніловіч быў выбраны на гэтую ролю арбітра. Праца Адама Вайніловіча ў Фінансавай камісіі, якая рыхтавала барысаўскія маёнткі для продажу, была паспяховай: амаль усе пабудовы ў маёнтку былі ўзведзены па яго планах і пад яго кіраўніцтвам, лугі асушаны, даўгі маёнтка ў значнай ступені выплачаны<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Гэтыя якасці душы і справавання бацькі ў поўнай меры праявяцца і ў дзейнасці яго сына [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]] (1847—1928).
== Сям'я ==
[[Выява:Anna Woyniłłowicz.jpg|thumb|Ганна Эдвардаўна Вайніловіч (з [[род Ваньковічаў|роду Ваньковічаў]]) — жонка Адама Антонавіча Вайніловіча]]
Адам ажаніўся, маючы больш за 40 год, бо дагэтуль яго вельмі займала грамадская дзейнасць па ўладкаванні зямельных спрэчак паміж дваранамі. Жонкай стала Ганна (Анэля) Эдвардаўна Ваньковіч (1826—1893) — дачка [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда Станіслававіча Ваньковіча]] (1793—1872), мінскага павятовага харунжага (1817—1820), уласніка маёнтка Вялікая Сляпянка, Камароўка каля Мінска (зараз у межах [[Горад Мінск|Мінска]] вядомыя аднайменныя раёны), Зарэчча над Свіслачу [[Мінскі павет|Мінскага павета]], і яго жонкі Міхаліны Станіславаўны Манюшкі, цёткі вядомага кампазітара [[Станіслаў Манюшка|Станіслава Манюшкі]]. Яе [[род Ваньковічаў]] адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], а пазней [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе і меў маёнткі (у [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскім]] і [[Ігуменскі павет|Ігуменскім]] паветах). У прыватнасці, дзед Ганны Эдвардаўны Ваньковіч пан [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч|Станіслаў-Нікадзiм Аляксандравіч Ваньковіч]] (?—1812) быў [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1797—1802), а пасля [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1802—1806) і валодаў маёнткамі ў [[Мінскі павет|Мінскім]], [[Ігуменскі павет|Ігуменскім]] і [[Барысаўскі павет|Барысаўскім]] паветах [[Мінская губерня|Мінскай губерні]].