Альберт Аляксеевіч Міхайлаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{да выдалення|значнасць?}}
 
'''Альберт Аляксеевіч Міхайлаў''' ({{ДН|16|6|1947}}, Старыя Дарогі  — {{ДС|24|2|2010}})  — беларускі [[паэт]].
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт|Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут]] і Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (завочна, 1992). Спецыяльнасці па адукацыі  — «Выкладчык чарчэння, малявання і працы; палітолаг», «Выкладчык палітычных навук у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах». Працаваць пачынаў настаўнікам Старадарожскай СШ №  1. Служыў у танкавых войсках Савецкай арміі. Пасля службы ў арміі, 6 гадоў працаваў інжынерам райсельгастэхнікі, затым 6 гадоў загадчыкам агульнага аддзела РК КПБ і 22 гады намеснікам старшыні Старадарожскага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і інфармаванні. Актыўна вырашаў пытанні будаўніцтва, рэканструкцыі, мастацкага аздаблення аб'ектаў сацыяльнай сферы, развіцця музейнай справы, народных рамёстваў, падтрымкі таленавітай моладзі. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Жыў ў Старых Дарогах.
 
== Творчасць ==
Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Белорусская нива», «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Навіны Старадарожчыны», часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Вожык» і інш.
 
Аўтар зборнікаў паэзіі «Спявай, труба!» (2004), «Пакланюся сваёй Беларусі» (2007). Шэраг вершаў А. Міхайлава пакладзены на музыку, песні ўключаны ў рэпертуар ансамбляў «Песняры», «Сузор'е», «Бяседа», «Алюр». Аўтар слоў гімна Старадарожскага раёна<ref>[http://www.staryedorogi.minsk-region.by/ru/region/simvolika Сімволіка Старых Дарог і Старадарожскага раёна]</ref>.
 
Як мастак-графік афармляў кнігу паэта-земляка Алеся Усені «Я хачу на сваю планету», кнігі вершаў старадарожскіх паэтаў «Расінка», «Арэскія вытокі», «Росныя далі».
Радок 19:
* Велічальная: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2006. — № . — 27 января. — С. .
* Дарагі для Айчыны хлеб: [верш] / Альберт Міхайлаў // Белорусская нива. — 2006. — № . — 17 ноября. — С. .
 
{{зноскі}}
 
{{DEFAULTSORT:Міхайлаў Альберт}}
 
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці Старых Дарог]]