Польска-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі''' — грамадска-палітычная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1919—1920 у Варшаве. Складалася з прадстаўнікоў беларускага нацынальна-дэмакратычнага руху і маянткоўцаў-кансерватараў, галоўным чынам — з [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]].
=== Гісторыя ===
[[File:Ofensywa na Kijow.png|thumb|Тэатр ваенных дзеянняў [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]]]]
Таварыства было створана [[31 мая]] [[1919]] у [[Горад Варшава|Варшаве]] па ініцыятыве [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Дубейкаўскага]] і [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]] для палітычнай падтрымкі ідэі федэрацыйнага саюза Беларусі і Польшчы («для ўзаемнага пазнання і збліжэння Польшчы і Беларусі») у час існавання [[Грамадзянская ўправы ўсходніх земяль|Грамадзянскай управы ўсходніх земяль]] і вырашэння лёса беларускіх земляў ва ўмовах [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]] (1919—1920).
 
Радок 7 ⟶ 8:
Паводле прынятага статута, таварыства ставіла за мэту дамагацца «цяснейшай прыязнасці паміж беларускім і польскім народамі, грунтоўнае і шырокае азнаямленне польскага грамадства з Беларуссю і, наадварот, беларускага грамадства з Польшчай, будаўніцтва ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне культурнай, эканамічнай і асабліва палітычнай, як роўны з роўным, вольны з вольным». У склад кіраўніцтва ўваходзілі [[Міраслаў Абязерскі|М. Абязерскі]] (старшыня), [[Л. Дубейкаўскі]] (віцэ-старшыня), [[Канстанцін Гардзялкоўскі|К. Гардзялкоўскі]] (сакратар і скарбнік), [[П. Аляксюк]], [[Э. Вайніловіч]], Т. Галуўка, [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|А. Лядніцкі]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Р. Скірмунт]], [[Б. Тарашкевіч]], В. Цывінскі, [[Чэслаў Янкоўскі|Ч. Янкоўскі]] і інш.
 
[[File:Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich.png|left|thumb|[[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель]] (Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich) — польская грамадзянская адміністрацыя на літоўска-беларускіх землях, не інкарпараваных у склад Польшчы, а занятых у 1919—1920 гадах польскім войскам]]
Таварыства арганізоўвала сумесныя публічныя канферэнцыі, лекцыі па польска-беларускай праблематыцы, праз польскую і беларускую прэсу асвятляла грамадска-палітычнае становішча і перспектывы дзяржаўнай федэрацыі абодвух краін, дамагалася стварэння свайго часопіса, наладжвання сумесных музейных выставак, увядзення ў школьныя праграмы польскіх і беларускіх навучальных устаноў прадметаў па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі Польшчы і Беларусі. У кастрычніку 1919 створаны Мінскі аддзел таварыства, у працы якога ўдзельнічалі [[Магдалена Радзівіл|М. Радзівіл]], [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Е. Чапскі]], С. Лянкоўскі, В. Янчэўскі і інш. У верасні [[1919]], у разгар [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]], выдала адозву да грамадзян беларуска-літоўскіх зямель, у якой заклікала да яднання Польшчы і Беларусі. [[15 студзеня]] [[1920]] звярнулася з мемарандумам да генеральнага камісара [[Грамадзянскай управе ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]], у якім звяртала ўвагу на ўціск польскай акупацыйнай адміністрацыяй беларускага школьніцтва, прэсы, грамадска-палітычных арганізацый і культурна-асветных гурткоў, арышты беларускіх нацыянальных дзеячаў. Для паляпшэння польска-беларускіх адносін і вырашэння палітычных канфліктаў у Беларусі прапаноўвалася стварыць пры [[Грамадзянскай управе ўсходніх зямель|Грамадзянскай управе ўсходніх зямель]] спецыяльны камітэт з ліку мясцовых землеўласнікаў і інтэлігенцыі.