Польска-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
У кастрычніку [[1919]] створаны Мінскі аддзел таварыства, у працы якога ўдзельнічалі [[Магдалена Радзівіл|М. Радзівіл]], [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Е. Чапскі]], С. Лянкоўскі, В. Янчэўскі і інш. У верасні [[1919]], у разгар [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]], выдала адозву да грамадзян беларуска-літоўскіх зямель, у якой заклікала да яднання Польшчы і Беларусі. [[15 студзеня]] [[1920]] звярнулася з мемарандумам да генеральнага камісара [[Грамадзянскай управе ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]], у якім звяртала ўвагу на ўціск польскай акупацыйнай адміністрацыяй беларускага школьніцтва, прэсы, грамадска-палітычных арганізацый і культурна-асветных гурткоў, арышты беларускіх нацыянальных дзеячаў. Для паляпшэння польска-беларускіх адносін і вырашэння палітычных канфліктаў у Беларусі прапаноўвалася стварыць пры [[Грамадзянскай управе ўсходніх зямель|Грамадзянскай управе ўсходніх зямель]] спецыяльны камітэт з ліку мясцовых землеўласнікаў і інтэлігенцыі.
 
Пасля расколу [[Рада БНР|Рады БНР]] ў лістападзе—снежні 1919 і паслаблення пазіцый прыхільнікаў незалежнасці беларускай дзяржавы, [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлаў Іваноўскі]], упаўнаважаны Найвышэйшай Радай [[БНР]] (прыхільнікамі супрацоўніцтва з Польшчай), заключыў [[24 сакавіка]] [[1920]] пагадненне з [[Леан Васілеўскі|Леанам Васілеўскім]], які прадстаўляў Начальніка польскай дзяржавы — [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]]. Пагадненне рэгулявала польска-беларускае сужыццё на Міншчыне, але ўжо не было адпаведнай атмасферы нават на ажыццяўленне падпісаных абавязкаў. У палітычных колах Польшчы ў той час ішла працяглая шматмесячная барацьба: ствараць федэрацыю ці інкарпараваць занятыя польскімі войскамі беларускія і ўкраінскія землі. Паступова перамагалі польскія [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэкі»]] — прыхільнікі інкарпарацыі беларускіх і украінскіхўкраінскіх зямель, прычым не ўсіх, а толькі невялікай часткі, каб прасцей было іх паланізаваць.
 
[[8 мая]] [[1920]] Эдвард Вайніловіч спецыяльна прыехаў у [[Горад Варшава|Варшаву]] з [[Горад Мінск|Мінска]], каб паўдзельнічаць у паседжанні «Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі», бо, хоць на Міншчыне і іншых беларускіх землях была ўсталявана польская грамадзянская ўлада, Эдвард Вайніловіч быў прыхільнікам палітычнай суб'ектнасці Беларусі і не хацеў, каб беларускія землі (ці іх частка) увайшлі ў склад Польшчы ў статусе звычайных польскіх ваяводстваў. У гэты час у Варшаве адбываліся святочныя маніфестацыі і ў эйфарыі спявалі ўрачыстыя гімны ў касцёлах па прычыне заняцця польскімі войскамі [[6 мая]] [[1920]] [[Горад Кіеў|Кіева]] і ўкраінскіх зямель. На паседжанні малалікія асобныя прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха выказаліся аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. Эдвард Вайніловіч жа звярнуў увагу на той факт, што самі беларускія нацыянал-дэмакраты нічога не здолелі рэальнага зрабіць для незалежнасці — не сабралі ні грошай, ні войска. Ён выказаўся, што заўсёды прытрымліваўся прынцыпа непадзельнасці тэрыторыі Беларусі, і тлумачыў, што ў гэтай сітуацыі трэба адмовіцца ад ідэі самастойнасці Беларусі, бо самастойная Беларусь непазбежна будзе захоплена альбо Польшчай, альбо бальшавіцкай Расіяй. Вайніловіч пераконваў, што трэба згаджацца на саюз (унію) Беларусі з Польшчай, умовы якога можна будзе ў далейшым карэктаваць. Ён выступіў з ініцыятывай напісаць адпаведную дэкларацыю і прадставіць яе ў польскі ўрад. Беларускі бок згадзіўся з правільнасцю аргументаў Вайніловіча. Дэкларацыя была апублікавана ў польскіх газетах — падкрэсліваўся прынцып суб'ектнасці і непадзельнасці Беларусі, але не мовілася аб незалежнасці<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 277—279.</ref>.