Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39:
 
== Гісторыя ==
Амаль адначасова са з'ездам дваран у чэрвені [[1907]] у Вільні, дзе была створана [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], у [[Мінск]]у адбыўся сход, на якім 17 чэрвеня 1907 была створана партыя [[Польскі дэмакратычны саюз Беларусі]] (1907). Гэтаму сходу папярэднічала нарада невялікага кола мясцовых дваран-землеўласнікаў і інтэлігенцыі ў маёнтку Дашкоўка [[Вітальд Эдвардавіч Жукоўскі|Вітальда Жукоўскага]] ў Быхаўскім павеце, дзе быў зацверджаны праект праграмы партыі і папярэдні план арганізацыйных дзеянняў<ref>[[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 238.</ref>. Ініцыятарамі стварэння партыі былі асобныя землеўласнікі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, на якіх вялікі ўплыў зрабілі ў ходзе [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі]] дэмакратычныя погляды расійскай партыі канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»), — асаблівую актыўнасць праявілі землеўласнікі Магілёўскай губерні Вітальд і Уладзіслаў Жукоўскія, члены [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі|Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Менавіта сярод дваран Магілёўскай губерні моцным было захапленне ідэямі расійскай канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі («кадэтаў»). Аднак партыя Польскі дэмакратычны саюз Беларусь імі спецыяльна задумвалася як арганізацыя, якая павінна прыцягнуць увагу і прыхільнасць у першую чаргу мясцовай (каталіцкай і польскамоўнай) прагрэсіўнай гарадской інтэлігенцыі, каб аб’яднаць апошнюю і адцягнуць ад падтрымкі поглядаў [[Польская нацыянальна-дэмакратычнай партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] («эндэкаў»)<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>. Было вядома, што менавіта сярод гарадской інтэлігенцыі «эндэкі» знаходзілі сваіх галоўных прыхільнікаў у Паўночна-Заходнім краі (асабліва ў яго галоўным горадзе — Вільні). Польскі дэмакратычны саюз Беларусь, у Галоўны камітэт якога ўвайшлі Вітальд Жукоўскі, Уладзіслаў Жукоўскі, [[Густаў Выкоўскі]], {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952)<ref>Ежы Асмалоўскі (1872—1952) нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні, быў «польскім» дваранінам-каталіком, адным з блізкіх сябраў Рамана Скірмунта і князя Гераніма Друцкага-Любецкага; як і Раман Скірмунт, фінансава падтрымліваў [[Наша ніва (1906)|«Нашу Ніву»]] — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха; а пра свае адносіны да Беларусі напісаў у мемуарах: «Увесь мой род беларускага паходжання з Магілёўскай губерні. Магчыма толькі ў прадзеда роднай мовай была польская. Што ж з'яўляецца маёй Айчынай — Польшча ці Беларусь? І хто я — паляк ці беларус? Я паляк па культуры і па мове. Я каталік. Але не жыву ў Польшчы. Маю пэўныя абавязкі ў адносінах да краю, дзе нарадзіўся, і людзі, сярод якіх я жыву, мне больш блізкія». Гл.: [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю... С. 127, 208.</ref>, [[Канстанцін Гардзялкоўскі]], [[Канстанцін Дзямідэцкі-Дзямідовіч]], Уладзімір Нітаслаўскі, [[Міраслаў Абязерскі]], Аляксандр Ражноўскі, Эдмунд Івашкевіч, А. Яленскі і інш., ствараўся не як канкурэнт Краёвай партыі Літвы і Беларусі, а побач з ёй як саюзнік у змаганні супраць уплыву ў краі «эндэкаў»<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 166.</ref>.
З ініцыятывай стварэння Польскага дэмакратычнага саюза на Белай Русі выступілі польскія лібералы Паўночна-Заходняга края, якія імкнуліся стварыць братэрскія адносіны з народам. Арганізацыйны з'езд партыі адбыўся 17 чэрвеня 1907 года ў [[Горад Мінск|Мінску]]. На ім быў абраны часовы галоўны камітэт, у склад якога ўвайші: Канстанты Дземідовіч-Дземідэцкі, Канстанты Гардзялкоўскі, Уладзімеж Нітаслаўскі, Міраслаў Абязерскі, [[Ежы Асмалоўскі]] і Аляксандр Ражноўскі. Была прынятая рэзалюцыя, згодна з якой асноўнай мэтай партыі была праца над культурным пад'ёмам і грамадска-эканамічным дабрабытам усіх грамадзян Белай Русі без розніцы нацыянальнасці, класаў і веравызнанняў. Рэзалюцыя была публічна агучана 5 жніўня 1907 года<ref name=b/>.
 
Заснавальнікі Саюза былі дзеячамі вядомымі ў сваіх асяроддзях. Жадалі здабыць падтрымку перш за ўсё ў групах, якія імкнуліся да дэмакратызацыі грамадскіх і эканамічных адносінаў, у тым ліку сярод [[Яўрэі|Яўрэяў]]. Існавала сярод іх меркаванне, што гэта будзе цяжкая задача. Адзін з прапагандыстаў партыі, Вітольд Жукоўскі, пісаў, што не мае сэнсу заснаванне партыі, мэтай якой не будзе здабыццё падтрымкі шырокіх мас, бо прайшоў ужо час вырашэння палітычных спраў вузкімі грамадскімі групамі. Палякі, якія былі ў значнай большасці вялікімі земскімі ўладальнікамі, мелі абмежаваныя магчымасці ў гэтай галіне<ref name=b/>.
Паводле польскага гісторыка Яна Савіцкага, Польскі дэмакратычны саюз Беларусі быў толькі пачаткам палітычнай партыі.