Польскі дэмакратычны саюз Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
 
== Абставіны стварэння ==
[[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі]] ўвяла ліберальныя свабоды, якія ўпершыню ў Расійскай імперыі дазволілі легальна ствараць палітычныя партыі самых розных поглядаў. Узніклы ў літоўска-беларускіх губерняў рух [[краёўцы|«краёўцаў»]] пачаў імкнуцца набыць партыйныя формы сваёй дзейнасці. Сярод краёўцаў вылучылася два накірункі (ліберальна-кансерватыўны і ліберальна-дэмакратычны)<ref>[[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Sukcesorzy... С. 50.</ref>. Наяўнасць дзвюх плынь тлумачылася тым, што карэнныя каталіцкія дваране літоўска-беларускіх губерняў у канцы [[XIX ст.]] падзяляліся на дзве асноўныя праслойкі — землеўласнікі і гарадская інтэлігенцыя (адвакаты, чыноўнікі, лекары, настаўнікі, навукоўцы, інжынеры, будаўнікі, камерсанты і г.д.). Рознасць у эканамічных інтарэсах перакрывалася тым, што мясцовыя землеўласнікі і інтэлігенцыя лічылі адзін аднаго за блізкіх: гарадская інтэлігенцыя альбо паходзіла са збяднелых дваран-землеўласнікаў, альбо была звязана сямейнымі і асабістымі (таварыскімі) адносінамі з землеўланікамі<ref>[[Чэслаў Янкоўскі|''Jankowski, Cz.'']] W ciągu dwóch lat... С. 161.</ref>. Сярод землеўласнікаў пераважаў кансерватызм, а інтэлігенцыя трымалася прагрэсіўных (дэмакратычных) поглядаў. Акрамя таго, у літоўска-беларускіх губернях дзейнічалі і іншыя партыі. Сярод мясцовай інтэлігенцыі (асабліва ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе быў значным працэнт рускага землеўладання) моцнымі былі ўплывы расійскіх канстытуцыйных дэмакратаў (г.зв. «кадэтаў»).
[[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905 года]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] былі уведзеныя рэформы, якія павялічалі свабоды грамадзян, у галіне згутраванняў, свабоды веравызнання і палітычнай дзейнасці, а таксама скасоўвалі нацыянальныя абмежаванні. Адной з груп, якая атрымала новыя правы, была польская. Самымі важнымі законамі, якія давалі ім магчымасць грамадска-палітычнай дзейнасці, былі царскія ўказы з 12 снежня 1904, 17 красавіка 1905 і 17 кастрычніка 1905 года (так называемы «[[кастрычніцкі маніфест]]»), а таксама рашэнне Камітэта міністраў ад 1 мая 1905 года ''Аб спосабе ажыцяўляння пункту 7 Указу ад 12 снежня 1904 у дзевяці заходніх губернях''<ref name=a>{{кніга|частка = W kręgu polityki i spraw wojskowych|загаловак = Między...|старонкі = 90}}</ref>. У Паўночна-Заходнім краі жылі нешматлікія дзеячы польскай нацыянальнасці, якія былі прыхільнікамі [[лібералізм|ліберальных]] накірункаў. Некаторыя з іх уступілі ў агульнарасійскія партыі. Напрыклад, [[Аляксандр Лядніцкі]] з Міншчыны, [[Густаў Выкоўскі]] з Магілёўшчыны і [[Францішак Друцкі-Лубецкі]] з [[Пінск]]а ўдзельнічалі ў працах [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя|Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі]]. Значная большасць польскіх прыхільнікаў лібералізму лічыла аднак эканамічную праграму партыі занадта радыкальнай. Асабліва негатыўна адносіліся да прапановы прымусовага забірання вялікіх земскіх маёнткаў. У сувязі з гэтым частка з іх імкнулася заснаваць уласную палітычную партыю<ref name=b>{{кніга|частка = W kręgu polityki i spraw wojskowych|загаловак = Między...|старонкі = 107–109}}</ref>.
 
== Гісторыя ==