Нясвіжскі з’езд кансерватараў (1926): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пішу||}}
'''Нясвіжскі з'езд кансерватараў''' — з'езд прадстаўнікоў [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] [[25 кастрычніка]] [[1926]] у [[Горад Нясвіж|Нясвіж]] у [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палац Радзівілаў]] для сустрэчы з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] (1867—1935).
 
Повадам візіта Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж было жаданне пасмяротна ўзнагародзіць свайго былога ад'ютанта маёра князя [[Станіслаў Вільгельм Януш Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920), загінулага ў час [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]]. Прычынай прыезда маршала Юзафа Пілсудскага ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|сядзібу Радзівілаў]], куды спецыяльна (у ліку каля 200 асоб) з'ехаліся для сустрэчы з Пілсудскім прадстаўнікі [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], было жаданне Пілсудскага атрымаць саюзнікаў супраць [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]] пасля арганізаванага Пілсудскім [[Майскі пераварот (Польшча)|«майскага пераварота» (1926)]] і ўхвалу планаў [[Санацыя (Польшча)|«санацыі»]]<ref>Polska na przestrzeni wieków… С. 576.</ref>. Сабраныя лідары [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], прадстаўленыя галоўным чынам мясцовымі арыстакратамі і заможнымі маянткоўцамі (з паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай — былых [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]) надавалі сустрэчы характар з'езду мясцовай арыстакратыі. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] быў таксама запрошаны сваімі добрымі сябрамі нясвіжскімі Радзівіламі на сустрэчу з Юзафам Пілсудскім, але Вайніловіч не паехаў, бо адышоў ад палітычнай дзейнасці і не ўступаў у палітычныя партыі.
 
Пасля таго, як Юзаф Пілсудскі паклаў ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя [[Станіслаў Вільгельм Януш Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920) у [[крыпта|крыпце]] [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Фарнага касцёла Найсвяцейшага Божага Цела]] ў Нясвіжы, у [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палацы Радзівілаў]] адбыўся ўрачысты абед. Ад імя сабраных князь [[Яўстах Каятан Сапега|Яўстах Сапега]] (1881—1963) павітаў Пілсудскага, падкрэсліваючы ў сваёй прамове, што прадстаўляе як мясцовых землеўладальнікаў, так і іх грамадскую арганізацыю — [[Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы|Кансерватыўную арганізацыю дзяржаўнай працы]]. Князь Яўстах Сапега з асаблівым задавальненнем адзначыў, што ім імпануе і мясцовае паходжанне маршалка: ''«Стасунак наш да цябе, пане маршалу, узмацняе той факт, што ты з крыві і косці ёсць адным з нас, з нас вырас і носіш на сябе, нягледзячы на дзіўныя змены лёсу твайго, кляймо шляхціца крэсавага<ref>«Крэсамі» у Другой Рэчы Паспалітай пачалі пазываць тыя тэрыторыі былога [[Заходні край|Заходняга края]], якія ўвайшлі ў яе склад у выніку Рыжскага дагавора.</ref> і кляйма таго не хаваеш, а, наадварот, яўна яго паказваеш»''<ref>[[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Sukcesorzy... С. 281—282.</ref>. Сам Юзаф Пілсудскі ў адказ на ўвагу, цёплы прыём і ўхвалу прамовіў тост у гонар «дому Радзівілаў».
 
Пілсудскі прабыў у Нясвіжы 12 гадзін (ужо [[26 кастрычніка]] маршал быў у [[Горад Варшава|Варшаве]]), але візіт меў вялікае значэнне для неабходнага росту падтрымкі Пілсудскага з боку буйных і сярэдніх землеўласнікаў усёй дзяржавы. Станіслаў Мацкевіч, рэдактар газеты «Słowo», якая была афіцыйным выданнем [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], апалагезаваў Юзафа Пілсудскага, рэзка выступаў супраць [[камунізм]]а і лічыў [[СССР]] вялікай пагрозай для [[Другая Рэч Паспалітая|Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы)]].
<gallery perrow=5>
File:Piłsudski Nieśwież 4.jpg|Прыезд Юзафа Пілсудскага на цягніку ў Нясвіж
File:Piłsudski Nieśwież 3.jpg|Юзаф Пілсудскі з прадстаўнікамі [[род Радзівілаў|рода Радзівілаў]] і іншымі госцьмі ўваходзіць на пляц [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Фарнага касцёла Найсвяцейшага Божага Цела]] ў Нясвіжы
File:Piłsudski Nieśwież.jpg|Юзаф Пілсудскі кладзе ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя [[Станіслаў Вільгельм Януш Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920) у [[крыпта|крыпце]] [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Фарнага касцёла Найсвяцейшага Божага Цела]] ў Нясвіжы
File:Piłsudski Nieśwież 2.jpg|Урачысты абед [[віленскія кансерватары|віленскіх кансерватараў]] і Юзафа Пілсудскага ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палацы Радзівілаў]]
</gallery>
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* Polska na przestrzeni wieków / H. Samsonowicz [i in.] ; redactor wydania J. Tazbir. — 2-e wyd. — Warszawa : WPN, 2006. — 803 s.