Нясвіжскі з’езд кансерватараў (1926): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Пасля таго, як Юзаф Пілсудскі паклаў ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя [[Станіслаў Вільгельм Януш Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920) у [[крыпта|крыпце]] [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Фарнага касцёла Найсвяцейшага Божага Цела]] ў Нясвіжы, у [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палацы Радзівілаў]] адбыўся ўрачысты абед. Ад імя сабраных князь [[Яўстах Каятан Сапега|Яўстах Сапега]] (1881—1963) павітаў Пілсудскага, падкрэсліваючы ў сваёй прамове, што прадстаўляе як мясцовых землеўладальнікаў, так і іх грамадскую арганізацыю — [[Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы|Кансерватыўную арганізацыю дзяржаўнай працы]]. Князь Яўстах Сапега з асаблівым задавальненнем адзначыў, што ім імпануе і мясцовае паходжанне маршалка: ''«Стасунак наш да цябе, пане маршалу, узмацняе той факт, што ты з крыві і косці ёсць адным з нас, з нас вырас і носіш на сябе, нягледзячы на дзіўныя змены лёсу твайго, кляймо шляхціца крэсавага<ref>«Крэсамі» у Другой Рэчы Паспалітай пачалі пазываць тыя тэрыторыі былога [[Заходні край|Заходняга края]], якія ўвайшлі ў яе склад у выніку Рыжскага дагавора.</ref> і кляйма таго не хаваеш, а, наадварот, яўна яго паказваеш»''<ref>[[Дарыуш Шпопер|''Szpoper, D.'']] Sukcesorzy... С. 281—282.</ref>. Сам Юзаф Пілсудскі ў адказ на ўвагу, цёплы прыём і ўхвалу прамовіў тост у гонар «дому Радзівілаў».
 
Пілсудскі прабыў у Нясвіжы 12 гадзін (ужо [[26 кастрычніка]] маршал быў у [[Горад Варшава|Варшаве]]), але візіт меў вялікае значэнне для неабходнага росту падтрымкі Пілсудскага з боку буйных і сярэдніх землеўласнікаў усёй дзяржавы. Станіслаў Мацкевіч, рэдактар газеты [[Słowo (1922)|«Słowo»]], якая была афіцыйным выданнем [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], апалагезаваў Юзафа Пілсудскага, рэзка выступаў супраць [[камунізм]]а і лічыў [[СССР]] вялікай пагрозай для [[Другая Рэч Паспалітая|Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы)]].
<gallery perrow=5>
File:Piłsudski Nieśwież 4.jpg|Прыезд [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]] на цягніку ў [[Горад Нясвіж|Нясвіж]]