Генры Морган: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KLBot2 (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 35 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q215502
Радок 40:
У [[1669]] г. Генры Морган накіраваўся да [[возера Маракайба]], дзе спаліў крэпасці ўжо пакінутыя іспанскімі салдатамі, але ў выніку апынуўся ў пастцы, паколькі іспанскі флот перагарадзіў выхад да [[Карыбскае мора|мора]]. Але Морган падмануў іспанцаў, выйшаў са сваімі караблямі з возера, да таго ж атрымаў выкуп за заложнікаў.
 
Каб не хваляваць далей каралеўскія ўлады, пасля вяртання з Маракайба Генры Морган часова адмовіўся працягваць кар'еру капёра. Ён набыў на Ямайцы зямлю і ажаніўся наз МарыіМарыяй, дачцыдачкой Эдварда Моргана. У [[1670]] г. паміж Іспаніяй і Англіяй быў падпісаны мірны дагавор, таму зыход вядомага пірата выглядаў даволі натуральна.
 
Мірнае жыццё працягвалася ўсяго год. Ужо ў жніўні 1670 г. губернатар звярнуўся да Генры Моргана з запытам забяспечыць бяспеку англійскіх мараплаўцаў, на якіх быццам бы рабілі напады іспанскія ваенныя судны. Замест гэтага Морган арганізаваў цэлую кампанію, накіраваную на захоп [[Горад Панама|Панамы]], прамежкавага пункта перавозкі [[срэбра]] з [[Перу]] ў Іспанію. Многія капёры, якія за кароткі мірны час апынуліся ў абавязках да ліхвяроў, падтрымалі гэтую ідэю. У [[1671]] г. экспедыцыя дасягнула месца прызначэння. Панама не была добра ўмацавана, таму піраты здолелі захапіць і разрабаваць [[горад]]. Некаторыя мірныя жыхары паспелі збегчы і падпаліць свае дамы, што значна страціла прыбыткі рабаўнікоў.